Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі (Новы Двор)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Новым Двары. Знаходзіцца на паўночна-заходняй ускраіне колішняга мястэчка. Дзее. Твор традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры.
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі | |
![]() Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Тройцы | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Новы Двор |
Каардынаты | 53°48′58.10″ пн. ш. 24°33′22.30″ у. д. |
Канфэсія | Каталіцкая царква |
Эпархія | Гарадзенская дыяцэзія |
Архітэктурны стыль | народнае дойлідзтва Беларусі[d] |
Заснавальнік | Станіслаў Прушынскі[d] |
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі на мапе Беларусі ![]() ![]() Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі | |
![]() |
Remove ads
Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае
Першы драўляны касьцёл у Новым Двары збудавалі ў 1480 годзе, наступны драўляны касьцёл — у 1670 годзе.
У 1749 годзе з фундацыі ўладальніка маёнтку маршалка ігуменскай шляхты Станіслава Прушынскага збудавалі новы драўляны касьцёл.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Новы Двор апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл працягваў дзеяць. У 1852 годзе побач з касьцёлам збудавалі драўляную званіцу. У 1880 годзе праводзіўся рамонт будынка касьцёла, тады над ім паставілі вежу.
Найноўшы час
За савецкім часам касьцёл не зачыняўся.
Remove ads
Архітэктура
Помнік архітэктуры традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры. Складаецца з прастакутнага ў пляне асноўнага аб’ёму, завершанага 8-граннай вежай, і 5-граннай апсыды з закрысьціямі. Асноўны аб’ём і апсыда накрываюцца агульным 2-схільным дахам з вальмамі. Закрысьціі маюць самастойныя вальмавыя дахі. Вэртыкальна ашаляваныя дошкамі з нашчыльнікамі сьцены праразаюцца лучковымі і прастакутнымі аконнымі праёмамі. Гарызантальна ашаляваны франтон галоўнага фасада аддзяляецца ад роўніцы карнізам з адлівам.
Выцягнутая падоўжнай восьсю малітоўная заля перакрываецца роўнай стольлю, якую падтрымліваюць 6 слупоў, зьвязаных бэлькамі ў два падоўжныя рады. У інтэр’еры тры разныя алтары, выкананыя ў стылі ракако. Невысокі дэкараваны пазалочанымі мэдальёнамі цокаль галоўнага алтара падтрымлівае асноўны ярус, падзелены чатырма калёнамі карынцкага ордэру. У цэнтры абраз сярэдзіны XVIII ст. «Унебаўзяцьце», з бакоў драўляныя скульптуры Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўлы (канец XVIII ст.). У дэкоры шырока выкарыстоўваецца скразная пазалочаная разьба па дрэве, у арнамэнтыцы якой валюты, ракайлі, лісьце аканту. Арган на хорах дэкаруецца дзьвюма драўлянымі скульптурамі анёлаў, двух херувімаў і накладной залачонай разьбой.
Касьцельны пляц атачаецца бутавай агароджай, за якой стаіць квадратная ў пляне 2-ярусная званіца пад 4-схільным дахам[1].
Remove ads
Галерэя
- Сучасныя здымкі
- Агульны выгляд
- Званіца
- Брама
- Інтэр'ер
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads