Касьцёл Ушэсьця Дзевы Марыі (Прыдруйск)
рыма-каталіцкі храм у Прыдруйску (Латвія) From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Касьцёл Ушэсьця Дзевы Марыі (па-латыску: Piedrujas Jaunavas Marijas debesīs uzņemšanas Romas katoļu baznīca) — рыма-каталіцкі касьцёл Рэзэкнэнска-Аглоньскай дыяцэзіі Рыскай мэтраполіі. Знаходзіцца ў сядзібе Прыдруйскай воласьці Краслаўскага краю — вёсцы Прыдруйску. Помнік архітэктуры і мастацтва Латвіі нацыянальнага значэньня.
храм | |
Касьцёл Ушэсьця Дзевы Марыі Piedrujas Jaunavas Marijas debesīs uzņemšanas Romas katoļu baznīca | |
![]() Прыдуйскі касьцёл | |
Краіна | Латвія |
Месцазнаходжаньне | Прыдруйская воласьць, Прыдруйск |
Каардынаты | 55°47′45″ пн. ш. 27°26′42″ у. д. |
Канфэсія | Рыма-каталіцтва |
Эпархія | Рэзэкнэнска-Аглоньская дыяцэзія |
Тып будынка | касьцёл |
Архітэктурны стыль | барока |
Дата заснаваньня | 1759[1] |
Будаваньне | ???—1759 гады |
Асноўныя даты: кансэкрацыя — 1759 | |
Апошні плябан | Мар’янс Далецкіс |
Статус | нацыянальны архітэктурны помнік Латвіі[d][1] |
Касьцёл Ушэсьця Дзевы Марыі на мапе Латвіі ![]() ![]() Касьцёл Ушэсьця Дзевы Марыі | |
![]() |
Remove ads
Мінуўшчына
Будаўніцтва першага драўлянага касьцёлу Дзевы Марыі, узьведзенага ў 1632 року, зафундаваў вялікі літоўскі канцлер Леў Сапега. Пазьней ён згарэў, таму ў 1759 року адбылася кансэкрацыя мураванага барокавага касьцёлу. Звон, адліты ў 1619 року — найменшы паводле памеру. Самы вялікі звон масай 24 пуды адліты ў 1771 року; трэці адліты ў 1897.
У Першую сусьветную вайну касьцёл быў пашкоджаны, у паваенныя гады адбылася рэстаўрацыя намаганьнямі пробашча Браніслава Стэфановіча, узнагароджанага ў 1936 року ордэнам Трох зорак.
Remove ads
Архітэктура
Будынак даўжынёй 34 мэтры, шырынёй 13 м і вышынёй 13,5 м (зь вежамі — 27 мэтраў). Тэрыторыя абнесеная каменнай агароджай з брамай, якая таксама зьяўляецца архітэктурным помнікам Латвіі. Па чатырох кутох саду разьмешчаныя капліцы, якія выкарыстоўваюцца ў эўхарыстычнай працэсіі.
Унутраная прастора аднанэфавая. Зьлева ад прэзьбітэрыюму разьмешчаная вялікая сакрыстыя зь літургічным начыньнем і старадаўнімі росьпісамі. Чатыры алтары ў стылі ракако. Цэнтральны драўляны алтар і два мураваныя бакавыя створаныя ў 3-й чвэрці XVIII стагодзьдзя і зьўляюцца мастацкімі помнікамі, так сама як і амбон XIX стагодзьдзя.
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads