Касьцёл францысканцаў (Грынявічы)

былы касьцёл у Грынявічах From Wikipedia, the free encyclopedia

Касьцёл францысканцаў (Грынявічы)
Remove ads

Касьцёл францысканцаў — каталіцкі храм у вёсцы Грынявічы (Сьвіслацкі раён). Пабудаваны ў 1792 годзе. Помнік архітэктуры позьняга барока.

Храм
Касьцёл францысканцаў
Thumb
КраінаБеларусь
МесцазнаходжаньнеГрынявічы
Каардынаты53°0′32″ пн. ш. 24°27′49″ у. д.
КанфэсіяРымска-каталіцкая царква
ЭпархіяГарадзенская дыяцэзія 
Архітэктурны стыльбарока
Будаваньне???—1792 гады
СтатусАхоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасьці Рэспублікі Беларусь Гісторыка-культурная каштоўнасьць Беларусі, шыфр 412Г000475
Касьцёл францысканцаў на мапе Беларусі
Thumb
Касьцёл францысканцаў
Касьцёл францысканцаў
Remove ads

Архітэктура

Thumb
Касьцёл пасьля перабудовы ў царкву, пач. XX ст.
Thumb
Касьцёл з боку апсіды

Мураваная трохнефная базыліка зь бязьвежавым фасадам і прамавугольнай алтарнай апсідай накрытая пакатым (раней высокім) двухсхільным дахам. Кароткія бакавыя нэфы завершаныя невысокімі аб’ёмамі рызьніцай. Сьцены бакавых фасадаў рытмічна падзеленыя пляскатымі пілястрамі.

Вокны з лучковымі завяршэньнямі. Пукаты галоўны фасад падзелены на два ярусы на ўзроўні карнізаў нэфаў і завершаны фігурным франтонам. Дэкор галоўнага фасаду і інтэр'ер зьмененыя пры перабудове касьцёлу пад праваслаўную царкву ў 1870 годзе. Зьберагліся дзьверы з каванымі накладкамі, фрагмэнты мураванай агароджы і брама XVIII стагодзьдзя.

Remove ads

Літаратура

  • Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с.: іл. — ISBN 5-85700-078-5.
  • Габрусь Т. В. Мураваныя харалы: Сакральная архітэктура беларускага барока / Т. В. Габрусь. Мн.: Ураджай, 2001.— 287 с.: іл. ISBN 985-04-0499-X, с. 249.

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads