Сьвіслацкі раён
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Гарадзенскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сьві́слацкі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўднёвым захадзе Гарадзенскай вобласьці Беларусі. Плошча раёну складае 1,4 тыс. км². Насельніцтва на 2018 год — 15 205 чалавек[2]. Адміністрацыйны цэнтар — места Сьвіслач.
Remove ads
Геаграфічнае становішча
Сьвіслацкі раён мяжуе зь Бераставіцкім і Ваўкавыскім раёнамі Гарадзенскай вобласьці і Пружанскім раёнам Берасьцейскай вобласьці.
Рэльеф і карысныя выкапні
Тэрыторыя раёну знаходзіцца ў межах Прыбускай раўніны, на паўночным усходзе — Ваўкавыскага ўзвышша. Цэнтральная частка раёну — водападзел паміж басэйнамі рэчак Нёман і Нараў. Пераважныя вышыні 160—200 м (95%), найвышэйшы пункт 242 м (за 5 км на захад ад мястэчка Поразаў).
Карысныя выкапні: буйназярністыя пяскі, будаўнічыя пяскі, гліна і суглінкі, торф.
Клімат і расьліннасьць
Клімат умерана кантынэнтальны. Сярэдняя тэмпэратура студзеня −5 °C, ліпеня 18 °C. Сярэднярочная колькасьць ападкаў складае 585 мм. Працягласьць вэгетацыйнага пэрыяду 199 дзён.
Пад лясамі занятыя 48,8% тэрыторыі раёну, пераважаюць хвойнікі. Балоты займаюць 6,2% тэрыторыі. На тэрыторыі раёну знаходзіцца значная частка Нацыянальнага парку Белавеская пушча, гідралягічны заказьнік дзяржаўнага значэньня «Дзікае».
Гідраграфія
Найбольшыя рэкі: Нараў з Калонкай і Рудаўкай, Рось з Харужанкай, Сьвіслач, Зальвянка.
Насельніцтва
Гаспадарчая дзейнасьць
Пад сельскагаспадарчымі землямі 40,9% тэрыторыі. Глебы дзярнова-падзолістыя (68,3%), дзярнова-падзолістыя забалочаныя (14,5%). Асноўныя галіны сельскай гаспадаркі — мяса-малочная жывёлагадоўля, вырошчваюць збожжавыя і кармавыя культуры, бульбу, лён.
Прадпрыемствы харчовай, будаўнічых матэрыялаў прамысловасьці, па вытворчасьці мэблі з лазы.
Па тэрыторыі раёну праходзіць чыгунка Гайнаўка (Польшча) — Сьвіслач — Ваўкавыск; Аўтамабільныя дарогі зьвязваюць Сьвіслач з Горадняй, Поразавам, Ваўкавыскам. У раёне знаходзіцца пункт пропуску празь дзяржаўную мяжу Беларусі Сьвіслач — Сямёнаўка.
Remove ads
Турыстычная інфармацыя
Захаваліся помнікі архітэктуры: фрагмэнты сядзібнага дома ў в. Гарнастаевічы, касьцёл у в. Грыневічы, Сьвята-Ўсьпенская царква ў в. Дабраволя, касьцёл сьвятога Міхала Арханёла, Сьвята-Траецкая царква і сядзіба ў мястэчку Поразаў, Сьвята-Параскева-Пятніцкая царква ў в. Сьвенціца.
Асобы
- Станіслаў Богуш-Сестранцэвіч (1731—1826) — беларускі навуковец, царкоўны дзяяч
- Вінцэнт Гадлеўскі (1888, в Шурычы — 1942) — каталіцкі сьвятар, грамадзкі дзяяч, публіцыст, закатаваны ў Трасьцянцы
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads