Катынь

вёска ў Смаленскім раёне Смаленскай вобласьці Расеі From Wikipedia, the free encyclopedia

Катынь
Remove ads

Ка́тынь[a] (па-расейску: Катынь) — вёска ў Смаленскім раёне Смаленскае вобласьці Расеі, на рацэ Дняпры. Адміністрацыйны цэнтар Катынскага сельскага паселішча. Знаходзіцца за 18 км на захад ад Смаленску, чыгуначная станцыя.

Хуткія факты

Катынь сталася вядомай у сьвеце як месца сталінскага генацыду (Катынскі расстрэл) эліты міжваеннай Польскай Рэспублікі.

10 красавіка 2010 году ў выніку авіякатастрофы загінулі ўсе чальцы польскай урадавай дэлегацыі на чале з прэзыдэнтам Лехам Качынскім, якая мелася ўзяць удзел у жалобных ўрачыстасьцях, прысьвечаных 70-й гадавіне Катынскага расстрэлу.

Remove ads

Этымалёгія назвы

Існуе дзьве вэрсіі паходжаньня назвы:

  • ад дзеяслова катаць, каціць (магчыма што судны на Шляху з варагаў у грэкі перакочваліся на коўзанках з басэйну Дняпра ў басэйн Дзьвіны);
  • ад старажытнарускага каць, катунь (постаць, лягер).

Славутасьці

На ўсход ад Катыні, каля Гняздова, ад адцінку 5 км па правым беразе Дняпра знаходзяцца некалькі тысячаў курганоў і два гарадзішчы IX—X стагодзьдзяў.

У найбліжэйшым лесе, празваным Катынскім лесам, ва ўрочышчы Казіныя горы побач з Гнёздавам знаходзіцца месца катынскіх расстрэлаў — месца масавага забойства афіцэраў Войска Польскага і савецкіх грамадзянаў.

Заўвагі

  1. У дачыненьні націску: апроч прыведзенага тапанімічнага націску (гл. сайт Дзяржаўнага мэмарыяльнага комплексу «Катынь» http://katyn-memorial.ru/ і артыкул http://www.smolgazeta.ru/officially/3049-film-quotkatynquot-vzvolnoval-smolyan.html), сустракаюцца крыніцы зь іншым варыянтам націску: у расейскіх і беларускіх СМІ і ў афіцыйных заявах сустракаецца вымаўленьне з націскам, які прыпадае на другі склад. Самі катынцы і жыхары Смаленску і Смаленскай вобласьці вымаўляюць гэтую назву з націскам на першы склад: гэта фіксуецца, напрыклад, у зваротах Патрыярха Кірылы, а таксама ў артыкуле ў «Смаленскай газэце».

Літаратура

  • Катынь // Смоленская область: Энциклопедия в 2 т. / Редкол.: Г. С. Меркин (отв. ред.) и др. Т. 2: А—Я. — Смоленск: СПГУ, 2003. — 624 с.

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads