Катынь (фільм)

польскі фільм 2007 року From Wikipedia, the free encyclopedia

Катынь (фільм)
Remove ads

Ка́тынь (па-польску: Katyń) — фільм рэжысэра Анджэя Вайды. Фільм распавядае пра Катынскі расстрэл і зьняты паводле кнігі Анджэя Мулярчыка «Post mortem. Катынская гісторыя» («Post mortem. Opowieść katyńska»). Здымкі распачаты 3 кастрычніка 2006, скончаныя 9 студзеня 2007. Урачыстая прэм’ера адбылася 17 верасьня 2007 — на гадавіну ўваходу Чырвонай Арміі на тэрыторыю Другой Рэчы Паспалітай.

Хуткія факты Жанр, Рэжысэр ...
Remove ads

Сюжэт

Сюжэт фільма пачынаецца 17 верасьня 1939 году і сканчаецца ўвосень 1945. У фільме фактычна чатыры галоўных лініі. Гэта лёсы чатырох польскіх афіцэраў і, у першую чаргу, лёсы іх сваякоў, якія ня ведаюць праўды, але здагадваюцца аб ёй. Гэта фільм аб жанчынах, якія чакаюць, ня вераць у сьмерць, спадзяюцца.

Акторы

  • Артур Жміеўскі — Анджэй, ратмістар 8 Палка Ўланаў
  • Мая Асташэўская — Ганна, жонка Анджэя
  • Анджэй Хыра — Ежы, паручнік 8 Палка Ўланаў, сябра Анджэя
  • Вікторыя Гансеўская — Вераніка «Ніка», дачка Анджэя і Ганны
  • Уладыслаў Кавальскі — Ян, бацька Анджэя
  • Мая Камароўская — Марыя, маці Анджэя
  • Ян Энглярт — генэрал
  • Данута Стэнка — Ружа, жонка генэрала
  • Агнешка Кавёрская — дачка Ружы і генэрала
  • Станіслава Цэлінская — гаспадыня ў доме генэрала
  • Павал Малашынскі — Пётар, паручнік-пілёт, інжынэр
  • Магдалена Цялецкая — Агнешка, сястра паручніка-пілота
  • Агнешка Глінская — Ірэна, сястра паручніка-пілота
  • Ганна Радван — Эльжбэта, братава Анны
  • Антоні Паўліцкі — Тадэўш, сын Эльжбэты
  • Сяргей Гармаш — савецкі капітан Папоў
  • Альгерд Лукашэвіч — сьвятар
Remove ads

Узнагароды

  • Намінацыя на Оскар-2008 як лепшы замежны фільм. Трапіў у шорт-ліст зь 5 фільмаў, што намінаваліся на прэмію.
  • Галоўная ўзнагарода Polskie Nagrody Filmowe — Orły 2008 (усяго атрымана 7 статуэтак ў розных катэгорыях).
  • Эўрапейскі кінапрыз (European Film Awards) за 2008 год атрымала Магдалена Беджыцка ў катэгорыі Prix D’Excellence за касьцюмы да фільму.

Цікавя факты

  • Прэм’ера фільму ў Беларусі адбылася 18 красавіка 2010 году на канале БТ а 15:40. Фільм дубляваны па-беларуску. Якраз у гэты ў Польшчы адбывалася пахаваньне прэзыдэнта Леха Качынскага[4].

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads