Катэдральны сабор Сашэсьця Сьвятога Духу
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Катэдральны сабор Сашэсьця Сьвятога Духу (колішні касьцёл Зьвеставаньня Найсьвяцейшай Панны Марыі) — праваслаўнае сакральнае збудаваньне ў цэнтры Менску, на Высокім Рынку. Галоўная царква Беларускага экзархату Маскоўскага патрыярхату.
| храм | |
Катэдральны сабор Сашэсьця Сьвятога Духу | |
Сабор Сашэсьця Сьвятога Духу | |
| Краіна | Беларусь |
| Места | Менск |
| Каардынаты | 53°54′18.27″ пн. ш. 27°33′21.74″ у. д. |
| Канфэсія | праваслаўе |
| Эпархія | Менская |
| Тып будынка | сабор |
| Архітэктурны стыль | барока |
| Дата заснаваньня | 1642 |
| Рэліквіі і сьвятыні | Менскі абраз Багародзіцы |
| Статус | гісторыка-культурная каштоўнасьць |
| Стан | дзейны |
Катэдральны сабор Сашэсьця Сьвятога Духу на мапе Беларусі Катэдральны сабор Сашэсьця Сьвятога Духу | |
Remove ads
Гісторыя
Узводзіўся ў 1633—1642 гадох як касьцёл Зьвеставаньня Найсьвяцейшай Панны Марыі пры кляштары бэрнардынак. Па здушэньні вызвольнага паўстаньня (1830—1831) у 1853 годзе ўлады Расейскай імпэрыі скасавалі кляштар[1], а законьніцаў вывезьлі ў Нясьвіж[2].
У 1860 годзе касьцёл гвалтоўна перарабілі на царкву Маскоўскага патрыярхату, асьвечаную ў імя сьвятых Кірылы й Мятода. Царква прызначалася студэнтам Менскай духоўнай сэмінарыі, якая часова, па пераезьдзе з Слуцку, разьмяшчаліся ў кельлях кляштару. Потым сэмінарыю перавялі ў перабудаваныя будынкі шпіталя Таварыства Дабрачыннасьці на Траецкай гары[2].
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
