Катэдра Марціна Лютэра (Дзьвінск)

лютэранская кірха ў Дзьвінску (Латвія) From Wikipedia, the free encyclopedia

Катэдра Марціна Лютэра (Дзьвінск)
Remove ads

Эвангельская лютэранская царква Марціна Лютэра (па-латыску: Mārtiņa Lutera evaņģēliski luteriskā baznīca) або Катэдра Марціна Лютэра — лютэранскі храм у Дзьвінску (Латвія), збудаваны ў 1893 року.

Кірха
Катэдра Марціна Лютэра
Mārtiņa Lutera evaņģēliski luteriskā baznīca
Thumb
КраінаЛатвія
МесцазнаходжаньнеДзьвінск
Адрасвул. 18 лістапада, 66
Каардынаты55°52′15″ пн. ш. 26°32′27″ у. д.
Канфэсіялютэранства
ЭпархіяДзьвінская дыяцэзія 
Архітэктурны стыльнэаготыка
Аўтар праектуВільгельм Нойман
Дата заснаваньня1892
Будаваньне18921893 гады
Статуснацыянальны архітэктурны помнік Латвіі[d][1]
Стандзейная
Катэдра Марціна Лютэра на мапе Латвіі
Thumb
Катэдра Марціна Лютэра
Катэдра Марціна Лютэра
Катэдра Марціна Лютэра на Вікісховішчы
Remove ads

Мінуўшчына

Thumb
Нерэалізаваны праект, 1863 р.

Архітэктар сабору — Вільгельм Нойман, адзін з самых уплывовых архітэктараў цяперашняга выгляду Дзьвінску. Будаўніцтва вялося ў 1892—1893 роках. Асьвячаная 10 кастрычніка [ст. ст. 22 кастрычніка] 1893.

У 1941 року згарэў вежавы шпіль кірхі і пашкоджана сама вежа. Да 1943 року адноўлена, але шпіль зроблены ўжо значна карацейшым.

Па Другой сусьветнай вайне гадзіньнік зь вежы здалі ў мэталалом. У 1966 року кірху адабралі савецкія ўлады і ператварылі ў склад, пазьней у баксэрскі клюб. Была перабудаваная заля і зроблены другі паверх.

У 1987 року вогнішча зьнішчыла вежу і дах. У 1991 року кірху перадалі вернікам, пачалося павольнае аднаўленьне. Шпіль першапачатковай вышыні (52 мэтры) быў адноўлены, але ўжо ня зь медзі і ня меў узораў.

На пачатку 2000-х рокаў вакол кірхі быў адноўлены плот і ўсталяваная падсьветка.

Remove ads

Архітэктура

Помнік гатычнай архітэктуры, разьмешчаны на Храмавай гары, дзе стаяць будынкі яшчэ трох хрысьціянскіх канфэсіяў (каталіцкай, праваслаўнай і стараабрадніцкай).

Храм з чырвонае цэглы.

Званы вежы разьмешчаныя на вышыні прыкладна 20—21 мэтар.

Дзьвінская дыяцэзія

Катэдра — сядзіба дзьвінскага біскупа Эвангельска-лютэранскай царквы Латвіі. Створаная ў 2006 року дыяцэзія аб’ядноўвае 46 парафіяў у Латгаліі.

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads