Кацярына Сныціна

беларуская баскетбалістка From Wikipedia, the free encyclopedia

Кацярына Сныціна
Remove ads

Кацяры́на Сны́ціна (2 верасьня 1985, Вусьць-Каменагорск, Казаская ССР) — колішняя прафэсійная беларуская баскетбалістка. Гуляла на пазыцыі лёгкага форварду, у тым ліку ў складзе нацыянальную зборнай Беларусі. Майстарка спорту Рэспублікі Беларусь міжнароднай клясы.

Хуткія факты Клюбы ...
Remove ads

Жыцьцяпіс

Ейныя бацькі (маці родам з Казахстану, бацька — зь Беларусі) пазнаёміліся на баскетбольнай пляцоўцы ў Кішінёве. З 7 год Каця пачала займацца ў спартовай сэкцыі ў свайго бацькі, пасьля — у менскай ДЮСШ «Гарызонт». Першы матч у чэмпіянаце Беларусі правяла, калі вучылася ў 9 клясе, а ў 15 год яна ўжо ў складзе прафэсійнага клюбу «Гарызонт», зь якім выйграе чэмпіянат, «срэбраныя» і «бронзавыя» мэдалі нацыянальнае першынства[2].

У веку 17 гадоў зьехала ў Францыю, у клюб падэлітнага дывізіёну «Кале», дзе дапамагла камандзе выйсьці ў найвышэйшы дывізіён. Пасьля заканчэньня сэзону атрымала запрашэньне ад расейскага «Дынама» і зьехала ў Расею.

Пасьля расейскага пэрыяду яна прыядналася да складу аднаго з грандаў польскага баскетболу «Лётасу» з Гдыні. Тут кар’ера баскетбалісткі пайшла ўгару, бо яна стала чэмпіёнкай і «срэбранай» прызэркай чэмпіянату Польшчы, уладальніцай Кубка Польшчы, а самае галоўнае атрымала дастаткова гульнёвага часу, давер трэнэра і вядучую роля ў камандзе[3]. У 2009 годзе зноў вярнулася ў Расею. Баскетбалістка стала важнай часткі арэнбурскай «Надзежды», стаўшы ўладальніцай бронзавых мэдалёў чэмпіянату Расеі і фіналістам Кубка Эўропы. Адзіным засмучэньнем сталася траўма ахіла, якую Сныціна атрымала напярэдадні 2010 году, пасьля чаго выбыла на тры месяцы[4]. Нягледзячы на ​​гэты перапынак у сярэдзіне сэзону, у рэшце Сныціна была другою ў камандзе паводле паказьніку набраных пунктаў у сярэднім за матч. Тым ня менш, празь цяжкасьці са здароўем, кантракт зь беларускай быў скасаваны. Сныціна вярнулася ў Менск, дзе 4 красавіка 2012 году зноў зьяўвілася на пляцоўцы ў складзе «Гарызонту». Дзякуючы Кацярыне менскі клюб стаў чэмпіёнам Беларусі, у адзіным фінальным матчы супраць «Алімпіі», які скончыўся зь лікам 72:65, яна набрала 23 пунктаў і зрабіла 6 падбораў. Хутка пасьля гэтага гульчыха вярнулася ў Расею.

У 2014 годзе падпісала кантракт да канца сэзону з францускім «Манпэлье», у складзе якога яна ўпершыню стала чэмпіёнкай Францыі. Адзінай непрыемнасьцю, было тое, што фінальны матч супраць «Буржу» баскетбалістка прапусьціла праз траўму. У траўні 2015 году падпісала кантракт з турэцкім клюбам «Хатай Бэледые»[5], дзе гуляла шмат гадоў. У 2022 годзе стала баскетбалісткай ангельскага клюбу «Лёндан Лаянз», які быў апошнім у ейнай клюбнай кар’еры.

Remove ads

Дасягненьні

Выступала за Беларускую зборную на чэмпіянаце Эўропы 2007 году ў Італіі, дзе нашая каманда заняла трэцяе месца.

Гуляла ў складзе беларускай каманды на Алімпійскіх гульнях 2008 году ў Пэкіне і Алімпійскіх гульнях 2016 году ў Рыю-дэ-Жанэйру.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads