Кевін Гроскройц
нямецкі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Кевін Гроскройц (па-нямецку: Kevin Großkreutz; нар. 19 ліпеня 1988 году, Дортмунд, ФРН) — нямецкі футбаліст. Былы гулец нацыянальнай зборнай Нямеччыны на пазыцыі паўабаронцы ці нападніка.
Remove ads
Кар’ера
Клюбная
Кевін пачынаў займацца футболам у Дортмундзе. Пасьля заняткаў у школах «Кемінггаўзэн» і «Мэркур 07». Гроскройца ўзялі ў асноўную футбольную акадэмію гораду — «Барусію». У 14 гадоў Кевін перайшоў у школу клюбу «Рот-Вайс» з гораду Ален, якім хлопец вельмі спадабаўся. «Барусія» ня стала ўпірацца.
У 2007 годзе Кевін быў упершыню заяўлены за прафэсійную каманду «Рот-Вайс». Дэбютаваў за клюб 16 верасьня 2006 году ў матчы восьмага туру супраць другой каманды брэмэнскага «Вэрдэру», які скончыўся перамогай аленцаў зь лікам 2:0. На 78-й хвіліне Гроскройц замяніў Лярса Тобарга[3]. У першым жа сэзоне Кевін здолеў замацавацца ў аснове каманды, згуляўшы 27 матчаў і забіўшы 5 мячоў.
У 2009 годзе, пасьля пасьпяховага для Кевіна сэзону ў Другой Бундэсьлізе, у якім ён згуляў 33 матчы і забіў 6 мячоў і яшчэ шэсьць разоў асыстуючы партнэрам, яго набыла дортмундзкая «Барусія», якая захацела вярнуць пэрспэктыўнага гульца ў родны горад. 8 жніўня 2009 году Гроскройц дэбютаваў у Бундэсьлізе ў матчы першага туру супраць «Кёльну», які скончыўся перамогай чорна-жоўтых зь лікам 1:0[4]. У сваім першым сэзоне Кевін здолеў упэўнена замацавацца ў асноўным складзе.
Міжнародная
13 траўня 2010 году дэбютаваў за зборную Нямеччыны ў таварыскім матчы з нацыянальнай камандай Мальты, які скончыўся перамогай бундэстым зь лікам 3:0. Кевін на 57-й хвіліне замяніў Тоні Крооса й вельмі актыўна правёў матч, заслужыўшы пахвалу з боку шматлікіх заўзятараў[5].
Remove ads
Дасягненьні
«Барусія» Дортмунд:
- Чэмпіён Нямеччыны: 2011, 2012
- Уаладльнік Кубка Нямеччыны: 2012
- Уаладльнік Супэркубка Нямеччыны: 2013, 2014
Нямеччына:
- Чэмпіён сьвету: 2014
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads