Клемэнс Фрыц

From Wikipedia, the free encyclopedia

Клемэнс Фрыц
Remove ads

Клемэнс Фрыц (па-нямецку: Clemens Fritz; нар. 7 сьнежня 1980 году, Эрфурт, НДР) — нямецкі футбаліст, абаронца. Вядомы дзякуючы свайму высокаму тэмпу гульні й выдатным перадачам.

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбы ...
Remove ads

Кар’ера

Клюбная

Футбольную кар’еру Клемэнс пачаў у 14 гадоў у юнацкай камандзе клюбу «Рот-Вайс» зь ягонага роднага Эрфурту. Праз два гады ў клюбе пачаліся фінансавыя праблемы й футбольная школа была зачынена. Клемэнс працягнуў заняткі ў Ляйпцыгу, у футбольнай школе мясцовага клюбу «Ляйпцыг», але праз год ён зноўку вярнуўся ў Эрфурт, дзе стаў выступаць за моладзевую каманду чырвона-белых. З 1999 году Фрыц стаў прыцягвацца да гульняў асноўнай каманды й за два сэзоны правёў 57 матчаў і забіў 14 мячоў.

У 2001 годзе маладога абаронцу запрасілі ў клюб Другой Бундэсьлігі «Карльсруэ». У новым клюбе Фрыц рэгулярна выходзіў на поле ў асноўным складзе.

У 2003 годзе ён заключыў кантракт з «Баерам» зь Левэркузэну. 9 лістапада 2003 году Фрыц правёў свой першы матч у Бундэсьлізе. Улетку 2004 году Клемэнс атрымаў сур’ёзную траўму й здолеў вярнуцца на поле толькі ў сакавіку 2005 году, выйшаўшы на поле ў матчы супраць «Лівэрпулу» ў рамках розыгрышу Лігі чэмпіёнаў.

У 2006 годзе Клемэнс Фрыц перайшоў у брэмэнскі «Вэрдэр», дзе неўзабаве таксама стаў асноўным правым абаронцам каманды, выцесьніўшы са складу гульца зборнай Нямеччыны Патрыка Авамаелю.

Міжнародная

Дэбют у нацыянальнай зборнай Нямеччыны адбыўся 7 кастрычніка 2006 году ў матчы супраць зборнай Грузіі, а 2 чэрвеня 2007 году ў матчы супраць зборнай Сан-Марына Фрыц правёў свой першы гол.

Remove ads

Дасягненьні

«Шальке-04»:

  • Уладальнік Кубку нямецкай лігі: 2006

Нямеччына:

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads