Клемэнтынум
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Клемэнты́нум (па-чэску: Klementinum, па-лацінску: Clementinum) — гістарычны комплекс барокавых будынкаў езуіцкага калегіюму ў Празе, у квартале Старое Места. У будынку знаходзіцца Нацыянальная бібліятэка Чэскай Рэспублікі. Пры плошчы ў 20 тыс. м² Клемэнтынум сярод гісторыка-архітэктурных комплексаў чэскай сталіцы саступае толькі Праскаму Граду. У 2005 року занесены ў рэестар «Памяць сьвету».

Гісторыя Клемэнтынуму сягае XI стагодзьдзя, калі на гэтым месцы паўстала капліца, прысьвечаная сьв. Клімэнту. У Сярэднявеччы быў заснаваны дамініканскі кляштар, пераўтвораны ў 1556 року на езуіцкі калегіюм. У 1622 року езуіты перанесьлі ў Клемэнтынум бібліятэку Карлавага ўнівэрсытэту, а ў 1654 року калегіюм зьліўся з унівэрсытэтам. Езуіты заставаліся ў будынку да 1773 року, калі імпэратарка Марыя Тэрэзія загадала стварыць тут абсэрваторыю, бібліятэку і ўнівэрсытэт. Ад 1782 року ў Клемэнтынуме знаходзяцца фонды Нацыянальнай бібліятэкі Чэхіі.
Remove ads
Літаратура
- Jaroslava Kasparová & Karel Macák: Utilitas matheseos. Jezuitská matematika v Klementinu (1602—1773). [Каталог виставки]. Praha 2002. ISBN 80-7050-408-0
- Zdislav Šíma: Astronomie a Klementinum. Praha 2001. ISBN 80-7050-386-6
- Kateřina Hekrdlová & Zděnek Franc: Klementinská knihovna. K 220. výročí zveřejnění. Praha 1997.
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads