Праскі Град
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Пра́скі Град (па-чэску: Pražský hrad; на іншыя мовы перакладаецца як «крэпасьць», па-нямецку: Prager Burg, або «замак», па-ангельску: Prague Castle, па-француску: Château de Prague) — крэпасьць у Празе, адміністрацыйны раён гораду, рэзыдэнцыя прэзыдэнта Чэхіі (раней — чэскіх каралёў, некаторых імпэратараў Сьвяшчэннай Рымскай імпэрыі, прэзыдэнтаў Чэхаславакіі).

Знаходзіцца ў Градчанах на высокім пагорку, што ўзвышаецца над Прагай. Выключна багаты архітэктурнымі, мастацкімі і гістарычнымі скарбамі. Архітэктурная дамінанта — сабор Сьвятога Віта, катэдральны сабор гораду. Некалькі старажытных палацаў, сады. У Градзе ёсьць нямала жылых дамоў, у ім месьціцца і Залатая вулачка.
Remove ads
Вядомыя будынкі ў Градзе
У Градзе ёсьць нямала жылых дамоў, хоць ён утрымлівае мноства вельмі вядомых пабудоваў. Сярод іх:
- Капэла Сьвятога Крыжа
- Сабор Сьвятога Віта
- Залатая вулачка
- Царква Ўсіх Сьвятых
- Базыліка Сьвятога Георгія
Побач з Градам (за ярам Елені Пржыкап (па-чэску: Jelení příkop) — аленевая канава, роў) месьціцца Каралеўскі сад, у якім месьціцца Летні палац каралевы Ганны.
Глядзіце таксама
- Замкі Чэхіі
- Базыліка Сьвятога Георгія
Вонкавыя спасылкі
Праскі Град — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads