Кляменці Бялявін
беларускі матэрыялазнавец From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Кляменці Яўгенавіч Бялявін (нар. 1949, Менск, цяпер Беларусь) — беларускі матэрыялазнавец.
Распрацаваў спосаб электраімпульснай апрацоўкі парашковых матэрыялаў для атрыманьня порыстых матэрыялаў на іх аснове. Доктар тэхнічных навук (2001) і прафэсар (2006). Аўтар навуковых працаў пра кампазыцыйныя матэрыялы ў галіне электрафізыкі[1].
У 1971 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт. У 1973 годзе ўладкаваўся на працу ў Навукова-дасьледчы інстытут парашковай мэталюргіі. У 1993 годзе стаў загаднікам лябараторыі[2]. У 2003 годзе заняў пасаду намесьніка кіраўніка Дзяржаўнага навукова-вытворчага аб'яданьня парашковай мэталюргіі НАНБ[1].
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads