Кляўдыё Бавю

францускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Кляўдыё Бавю
Remove ads

Кляўдыё Бавю (па-француску: Claudio Beauvue; нар. 16 красавіка 1988 году, Сэн-Клёд, Гвадэлюпа) — францускі футбаліст гвадэлюпскага паходжаньня, атакуючы паўабаронца.

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбы ...
Remove ads

Кар’ера

Пачаў займацца футболам у Гвадэлюпе, адкуль неўзабаве перабраўся ў эўрапейскую частку Францыі. У 2005 году стаў гульцом «Нанту», дзе гуляў за другую каманду ў аматарскай лізе.

У 2006 годзе стаў гульцом «Труа», але першы сэзон таксама правёў у другой камандзе. У склад асноўнай каманды далучыўся ў 2007 годзе, аднак асноўным гульцом стаў толькі ў сэзоне 2008—2009 гадоў, паводле вынікаў якога каманда пакінула Лігу 2. Нягледзячы на гэта Бавю працягнуў быць лідэрам каманды і вярнуў каманду ў другі дывізіён, дзе правёў з клюбам яшчэ адзін сэзон.

Апасьля гулец выступаў за «Шатару», спачатку на правах арэнды, а потым клюб поўнасьцю выкупіў кантракт гульца. У 2013 годзе на ўмовах арэнды прыяднаўся да «Бастыі». 18 ліпеня 2013 году перайшоў у табар клюбу Лігі 1 «Генгаму». У новай камандзе адразу стаў асноўным гульцом і ў першым жа сэзоне дапамог камандзе атрымаць перамогу ў Кубку Францыі, згуляўшы ў тым ліку і ў фінальным матчы.

Remove ads

Дасягненьні

«Генгам»:

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads