Нант (футбольны клюб)

францускі футбольны клюб From Wikipedia, the free encyclopedia

Нант (футбольны клюб)
Remove ads

«Нант» (па-француску: Nantes) — францускі футбольны клюб з гораду Нант. Клюб быў заснаваны 21 красавіка 1943 году падчас Другой сусьветнай вайны, на базе мясцовых клюбаў, якія існавалі ў горадзе й вырашылі сабрацца разам, каб сфармаваць адзін вялікі клюб. «Нант» на працягу сваёй доўгай гісторыі пераважна гуляў у Лізе 1, але з 2008 году страціў такую магчымасьць з-за вылету ў Лігу 2, аднак з сэзону 2013—2014 гадоў клюб зноўку выступае ў найвышэйшым францускім дывізіёне.

Хуткія факты Поўная назва, Заснаваны ...

«Нант» зьяўляецца адным з самых пасьпяховых клюбаў у францускім футболе, маючы на сваім рахунку восем тытулаў чэмпіёна Францыі, тры Кубкі Францыі й адзіны дасягнуты Кубак лігі. Клюб славіцца сваім камандным духам і юнацкай акадэміяй, выпускнікамі якой у розныя часы былі Марсэль Дэсаі, Дыд’е Дэшам, Мікаэль Ляндро й Крыстыян Карамбё. Дзякуючы сваім традыцыйным жоўта-зялёным колерам «Нант» мае мянушку — «канаркі».

Remove ads

Гісторыя

У 1943 годзе ў Нанце існавала пяць футбольных клюбаў, «Сэн-П’ер», «Стад Нант», «Батыньнёль», «Нантэз» і «Мэлінэ». Тым ня менш, мінавіта мэнэджар клюбу «Мэлінэ», Марсэль Сапэ, зразумеў, што Нант можа мець больш шанцаў да спартовых посьпехаў, калі ўсе пяць клюбаў будуць аб’яднаны ў адзіны клюб. Пасьля зьліцьця ўсіх пяці камандаў Сапэ сказаў, што на сёньня клюб ёсьць маленькай камандай, але якая неўзабаве стане вялікай, калі ўсе хто датычны клюбу будуць працаваць разам. Зялёныя й жоўтыя колеры клюбу былі абраны са спасылкай на гоначную каманду Жана Ле Гію, які быў адным з заснавальнікаў клюбу.

Пасьля першага сэзону, Сапэ разам зь іншымі чальцамі клюбу зьехаў у Парыж, дзе існавала вялікая колькасьць маладых футбалістаў, якія жадалі зьехаць у правінцыю, каб пазьбегнуць дэпартацыю ў Нямеччыну дзеля ўдзелу ў прымусовых працоўных групоўках. Тутака Марсэль знайшоў прафэсійнага трэнэра, а таксама некалькіх гульцоў, пасьля чаго Сапэ атрымаў пасаду старшыні клюбу ў 1944 годзе. Пасьля некаторых посьпехаў каманды, ейнага добрага фінансаваньня й таму, што Сап быў сябрам Габрыеля Ано, клюб быў прыняты да ўдзелу ў групу ўпаўнаважаных клюбаў (франц. Groupement des clubs autorisés), якая сталася папярэднікам Лігі прафэсійнага футболу (франц. Ligue de Football Professionnel), а пасьля стала прафэсійнай камандай, пасьля сканчэньня Другой сусьветнай вайны ў ліпені 1945 году.

Першы свой матч як прафэсійны клюб «Нант» правёў супраць клюбу «Сэркль Атлетык Пары», які адбыўся на стадыёне «Алімпік дэ Калёмб» і скончыўся перамогай клюбу з поўначы краіны зь лікам 2:0. Першую хатнюю гульню клюб пачаў з паразы з такім жа лікам ад «Труа». Клюб фінішаваў пятым у канцы першага сэзону, пасьля чаго галоўны трэнэр Эмэ Нюік пакінуў клюб пасьля спрэчкі, а яго зьмяніў Антуан Рааб які ўзяў на сябе ролю гуляючага трэнэру. Пасьля перамогаў у 16 матчах запар, «Нант» атрымаў збуральную паразу дт лікам 9:0 ад «Сашо». У 1963 годзе гарадзкі савет вырашыў накіраваць значныя субсідыі ў клюб, каб дапамагчы яму прасунуцца ў наступны дывізіён.

Remove ads

Трафэі

  • Чэмпіён Францыі: 8
    • 1965, 1966, 1973, 1977, 1980, 1983, 1995, 2001
  • Уладальнік Кубку Францыі: 3
    • 1979, 1999, 2000
  • Уладальнік Супэркубку Францыі: 3
    • 1965, 1999, 2001
  • Уладальнік Альпійскага кубку: 1
    • 1982

Склад

Актуальны на 17 жніўня 2025 году
Больш інфармацыі №, Пазыцыя ...

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads