Кніга Рут (Скарына)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Кні́га Рут («Книга о Руфееже была баба Іосеова отца царя Давидова») — недатаванае праскае выданьне Скарыны, якое было выдадзена каля 1519 году.
Remove ads
Зьмест кнігі
На тытульным лісьце зьмешчана гравюра і пашыраная назва кнігі («Зуполне выложена доктором Франциском Скориною изъ славнаго града Полоцька»), а на адвароце — прадмова: «Сказание доктора Франъциска Скорины с Полоцька въ книги Руф прабабы Давидовы». На 2-8 аркушах выдадзены тэкст 4 разьдзелаў кнігі, на апошнім аркушы — кароткае пасьляслоўе.
Друкарскія асаблівасьці выданьня
Кніга выдадзеная на царкоўна-славянскай мове беларускай рэдакцыі. Фармат выданьня — у чвэрць аркуша, аб’ём — 8 аркушаў, якія сабраны ў адзін сшытак. Набор выкананы праскім шрыфтам Скарыны — у 10 радкоў вышынёй 75 мм Сыгнатура адсутнічае. Фаліяцыя зьмешчана на верхнім баку аркуша ўверсе справа. Выданіне ўпрыгожана ілюстрацыяй «Рут у полі» (тытульны ліст), застаўкай і 7 ініцыяламі. Застаўка зьмешчана перад асноўным тэкстам, на ёй выяўлены шчыт з зацьменьнем сонца і сырэн з рыбінымі хвастамі; такая ж застаўка маецца ў яшчэ 7 іншых праскіх выданьнях. Ініцыялы зьмешчаны ў пачатку разьдзелаў, прадмовы і пасьляслоўя.
Захавалася 8 асобнікаў выданьня.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads