Кніга Эстэр (Скарына)
кніга Францішка Скарыны From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Кні́га Эстэ́р («Книга Есъферъ еже от евреи называютъся Мъгиля») — недатаванае праскае выданьне Скарыны, якое было надрукаванае каля 1519 году.
Remove ads
Зьмест кнігі
На тытульным лісьце зьмешчана гравюра і пашыраная назва кнігі («Зуполне выложены доктором Франциском Скориною с Полоцька града славного»), а на адвароце — прадмова: «Предословие доктора Франъциска Скорины с Полоцька въ книги Есъфера царици». На 3—17 аркушах выдадзены тэкст першых 9 разьдзелаў кнігі Эстэр, на 17 аркушы — кароткае пасьляслоўе. Аркуш 18 уяўляе сабой шмуцтытул, на якім адноўлена гравюра першага аркуша, а таксама дададзена: «Сие же речи нижей положеные написаны суть во книгахъ греческаго и латинъскаго языка выкладу посполитого. И абы не было уменъшено в руском языку, положилъ есмъ яко в тых писмахъ все зуполне». Далей на аркушах 18—25 зьмешчаны тэкст астатніх разьдзелаў (з 10 па 16-ы), а напрыканцы — кароткае пасьляслоўе.
Remove ads
Друкарскія асаблівасьці выданьня
Кніга выдадзена на царкоўна-славянскай мове беларускай рэдакцыі. Фармат выданьня — у чвэрць аркуша, аб’ём — 26 аркушаў (адваротны бок апошняга аркуша — пусты), якія сабраны ў тры сшыткі. Набор выкананы праскім шрыфтам Скарыны — у 10 радкоў вышынёй 75 мм Сыгнатура адсутнічае. Фаліяцыя зьмешчана на верхнем баку аркуша ўверсе справа. Выданьне ўпрыгожана 2 аднольнавымі ілюстрацыямі «Эстэр перад Асьверам» (тытульны ліст і 18 аркуш), 2 застаўкамі і 20 ініцыяламі. Вялікая застаўка зьмешчана перад асноўным тэкстам, на ёй намаляваны шчыт з зацьменьнем сонца і сірэн з рыбінымі хвастамі; такая ж застаўка маецца ў яшчэ 7 другіх праскіх выданьнях. Малая застаўка знаходзіцца перад пасьляслоўем на аркушы 26. Канцоўка завяршае пасьляслоўе да першых 9 разьдзелаў кнігі на аркушы 17. Ініцыялы зьмешчаны ў пачатку разьдзелаў, прадмоў і пасьляслоўяў.
Захавалася 9 асобнікаў выданьня, зь іх 4 поўныя.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads