Кніга Юдыт (Скарына)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Кніга Юдыт («Книги Иудифъ вдовици») — праскае выданьне Скарыны, якое выйшла ў сьвет 9 лютага 1519 году.
Зьмест кнігі
На тытульным аркушы зьмешчана гравюра і пашыраная назва кнігі («Зуполъне выложены на руский языкъ докъторомъ Франциском Скориною изъ славнаго града Полоцька напредъ Богу ко чти и людемъ посполитым к научению»), а на адвароце — прадмова, у якой Скарына коратка выкладае гісторыю Асырыйскай, Бабілёнскай і Пэрсыдзкай дзяржаваў, а таксама абставіны патрыятычнага ўчынку Юдыты. Напрыканцы прамовы асьветнік указвае, што першапачаткова кніга была напісана на халдзейскай мове. На 3-26 аркушах выдадзены тэкст 16 разьдзелаў кнігі Юдыт, на апошнім аркушы — кароткае пасьляслоўе.
Remove ads
Друкарскія асаблівасьці выданьня

Кніга выдадзена на царкоўна-славянскай мове беларускай рэдакцыі. Фармат выданьня — у чвэрць аркуша, аб’ём — 26 аркушаў (адваротны бок апошняга аркуша — пусты), якія сабраны ў 3 сшыткі. Набор выкананы праскім шрыфтам Скарыны — у 10 радкоў вышынёй 75 мм. Сыгнатура адсутнічае. Фаліяцыя зьмешчана на верхнім баку аркуша ўверсе зьлева. Выданьне ўпрыгожана ілюстрацыяй «Юдыт і Алаферн» (тытульны ліст), застаўкай і 19 ініцыяламі. У некаторых экзэмплярах гравюра размалявана. Застаўка зьмешчана перад асноўным тэкстам, на ёй выяўлены шчыт з зацьменьнем сонца і сырэн з рыбінымі хвастамі; такая ж застаўка маецца ў яшчэ 7 другіх праскіх выданьнях. Віньетка завяршае тэкст прадмовы. Канцоўка завяршае пасьляслоўе да першых 9 разьдзелаў кнігі на аркушы 17. Ініцыялы зьмешчаны ў пачатку разьдзелаў, прадмовы і пасьляслоўя.
Захавалася 9 асобнікаў выданьня.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads