Кніга прарока Данііла (Скарына)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Кніга прарока Данііла («Книги светого пророка Божия Даниила починаються») — недатаванае праскае выданьне Скарыны, якое выйшла ў сьвет каля 1519 году.
Remove ads
Зьмест кнігі
На тытульным лісьце зьмешчана гравюра і пашыраная назва кнігі («Зуполне выложены на русъкий языкъ доктором Франъциском Скориною изъ славнаго града Полоцька напредъ Богу ко чти и людем посполитым к науце»). На першым аркушы даецца «Предословие доктора Франъциска Скорины с Полоцька въ книги Даниила пророка». На 5—34 аркушах выдадзены тэкст 12 разьдзелаў кананічнага тэксту, пасьля кароткае пасьляслоўе. На аркушах 34—40 апублікаваныя разьдзелы 13—14, якія лічацца апакрыфічнымі, перад гэтымі разьдзеламі зьмешчаны загаловак: «Речи же ниже и положеные во книгах Данила пророка знашолъ есмъ в писме греческом выкладу Феотосиева и во книгах латинъских Ерасимовыхъ и выложих на руский языкъ». На апошнім аркушы даецца пасьляслоўе.
Remove ads
Друкарскія асаблівасьці выданьня
Кніга выдадзена на царкоўна-славянскай мове беларускай рэдакцыі. Фармат выданьня — у чвэрць аркуша, аб’ём — 40 аркушаў, якія сабраны ў 5 сшыткаў. Набор выкананы праскім шрыфтам Скарыны — у 10 радкоў вышынёй 75 мм Сыгнатура адсутнічае. Фаліяцыя зьмешчана на верхнем баку аркуша ўверсе справа. Выданьне ўпрыгожана ілюстрацыяй «Данііл з львамі» (тытульны ліст), 3 застаўкамі і 20 ініцыяламі. Перад асноўным тэкстам зьмешчана застаўка, на якой выяўлены шчыт з зацьменьнем сонца і аголеных сырэн з рыбінымі хвастамі; такая ж застаўка маецца ў яшчэ 7 другіх праскіх выданьнях.
Перад разьдзеламі 13-14 маецца віньетка. Ініцыялы папярэднічаюць тэкстам разьдзелаў, тытульнага ліста і прадмовы.
Захавалася 8 экзэмпляраў выданьня, зь іх 5 — поўныя.
Remove ads
Літаратура
- Францыск Скарына і яго час: Энцыкл. давед. / Беларус. Сав. Энцыклапедыя; Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1988. — 608 с. — ISBN 5-85700-003-3
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads