Кобленц
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ко́бленц (па-нямецку: Koblenz альбо Coblenz, ад лац. Confluentes — якія зьліваюцца) — горад на захадзе Нямеччыны, у фэдэратыўнай зямлі Райнлянд-Пфальц. Места ёсьць трэцім паводле насельніцтва горадам у фэдэральнай зямлі, маючы крыху больш за 113 тысяч жыхароў паводле зьвестак на 2020 год. Кобленц месьціцца на вузкай раўніне на берагах рэкаў Райн і Мозэль паміж высокімі ўзгоркамі, некаторыя зь якіх сягаюць вышыняй гор. Месца зьліцьця рэкаў дасюль вядомае як Нямецкі кут ёсьць сымбалем нямецкага ўзьяднаньня, яно ўпрыгожанае коннай статуяй імпэратара Вільгэльма I. У 1992 годзе горад адсьвяткаваў сваё 2000-годзьдзе.
Горад мае злучэньне праз чыгунку і аўтабан.
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads