Ковенскі замак

From Wikipedia, the free encyclopedia

Ковенскі замак
Remove ads

Ковенскі замак — сярэдневяковы замак у жамойцкім горадзе Коўна. Пабудаваны ў стратэгічна важным месцы — зліцьці Нёмана і Вяльлі як апорны пункт у абароне супраць Тэўтонскага ордэна. У наш час захавалася каля траціны замка з дзвюма вежамі. Сёньня ў замку разьмешчаны невялікі музэй.

Thumb
Ковенскі замак, вежа і артылерыйскі бастыён

Гісторыя

  • XIIIXIV стагодзьдзі — узьвядзеньне мураванага замка.
  • 1362 — разбураны крыжакамі, але хутка адноўлены. 1383 — зноў разбураны.
  • 1410 — Вітаўт канчаткова вярнуў Коўна ў склад ВКЛ і мадэрнізаваў замак.
  • 15601580 — збудаваны артылерыйскі бастыён.
  • 1655 — замак захоплены і спалены маскоўцамі.
  • З 1950-х праводзіцца дасьледаваньне і кансэрвацыя рэшткаў замка.

Архітэктура

Ковенскі замак зазнаў 3 этапы рэвалюцыі: першапачаткова ён ўяўляў сабою наўпрост квадрат абведзены праслам мураванай сьцяны, на ўзор крыжацкіх лагэрбургаў. Галоўны мур па пэрымэтры абкружаў дадатковы больш нізкі мур-цьвінгэр.

Пры Вітаўце замак быў значна мадэрнізаваны: падвышаны сьцены, па кутах замкавай сьцяны былі ўзьведзены па чарзе цыліндрычныя і квадратныя флянкіруючыя вежы. Замак быў пераўтвораны ў дасканалую кастэль.

Апошнім этапам стала будаўніцтва паўкруглага артылерыйскага бастыёна вакол адной зь вежаў.

Remove ads

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Ковенскі замаксховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads