Ковэнтры

горад у Ангельшчыне From Wikipedia, the free encyclopedia

Ковэнтры
Remove ads

Ко́вэнтры (па-ангельску: Coventry) — горад у Ангельшчыне. Знаходзіцца за 153 км ці 95 міляў на паўночны ўсход ад Лёндану і 30 км (19 міль) на ўсход ад Бірмінггэму. Насельніцтва — 306,7 тыс. чал. (2007). Статус гораду Ковэнтры мае з 1345 году, з 1451 году стаў цэнтрам графства. У катэдры Сьвятога Міхаіла знаходзіцца габэлен «Хрыстос у славе» Грэма Сатэрлэнда, перад уваходам усталяваная бронзавая скульптура «Перамога Сьвятога Міхаіла над д’яблам» Джэкаба Эпстэйна.

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

Рымляне заснавалі вялікі форт на ўскрайку сучаснага Ковэнтры ў Багінтане побач з ракой Соў. Ён быў раскапаны і часткова рэканструяваны ў наш час і вядомы як форт Лант. Форт, верагодна, быў пабудаваны блізу 60 году н. э. у сувязі з паўстаньнем Баўдыкі[3]. Паходжаньне сучаснага паселішча невядомае, але Ковэнтры, імаверна, пачаўся як англасаксонская вёска.

Thumb
Захаваная брама Сўонсўэл з гарадзкога муру.

Блізу 700 году н. э. тут сьвятой Осбургай быў закладзены саксонскі жаночы манастыр[4], які пазьней быў закінуты ў выніку ўварваньня дацкай арміі караля Кнуда ў 1016 годзе. Леафрык, граф Мэрсійскі, і ягоная жонка лэдзі Гадыва ўзьвялі будынак на рэштках жаночага манастыра і ў 1043 годзе заснавалі бэнэдыктынскі манастыр, прысьвечаны Сьвятой Марыі[5]. Менавіта ў гэты час, як сьцьвярджаецца, зьявілася легенда пра лэдзі Гадыву, якая едзе голай на кані па вуліцах Ковэнтры на знак пратэсту супраць несправядлівых падаткаў, якія спаганяў з жыхароў места ейны муж. Не зважаючы на тое, што сучасныя гісторыкі лічаць гэтую гісторыю мітам, яна сталася неад’емнай часткай ідэнтычнасьці Ковэнтры. Падчас нарманскага заваяваньня ў 1066 годзе Ковэнтры, меркавана, быў невялікім у памерах горадам з насельніцтвам блізу 1200 жыхароў і ўласнай царквой.

Ковэнтрыйскі замак быў пабудаваны ў пачатку XII стагодзьдзя чэстэрскім графам Ранульфам дэ Жэрнанам, але ў канцы стагодзьдзя фартэцыя была зруйнаваная. Біскупаў Лічфілду часта называлі біскупамі Ковэнтры і Лічфілду, або Лічфілду і Ковэнтры (з 1102 па 1541 гады), а ў Сярэднявеччы горад быў буйным цэнтрам рэлігійнага паломніцтва[6]. Бэнэдыктынцы, картузіянцы, кармэліты і францысканцы мелі свае рэлігійныя дамы ў Ковэнтры. Да XIII стагодзьдзя места стала важным цэнтрам гандлю тканінамі, асабліва сіняй тканінай, якая афарбавалася расьлінай фарбоўнікам[7]. Цягам усяго Сярэднявечча гэта быў адзін з найбуйнейшых і найважнейшых гарадоў Ангельшчыны, які ў свой росквіт у пачатку XV стагодзьдзя меў насельніцтва да 10 тысяч чалавек, што рабіла яго найважнейшым горадам у Мідлэндсе і, магчыма, чацьвертым паводле велічыні ў Ангельшчыне горадам пасьля Лёндану, Ёрку і Брысталу[8]. Адлюстроўваючы важнасьць, блізу 1355 году пачаліся работы па ўзьвядзеньні абарончай гарадзкога муру, які канчаткова быў пабудаваны ў 1530 годзе. Мур быў даўжынёю ў 3,62 км, а вышынёю ня менш за 3,7 мэтры. Меліся дзьве вежы і дванаццаць брамаў. Гарадзкія сьцены Ковэнтры апісваліся як адное з цудаў позьняга Сярэднявечча. Ковэнтры атрымаў статус гораду паводле старажытнага прадпісальнага звычаю, а рэгістрацыйны статут і герб быў нададзены каралём Эдўардам III у 1345 годзе. Важнасьць месца падкрэсьліваецца тым, што часам тут ладзіліся паседжаньні нацыянальнага парлямэнту, якія скончыліся ў 1461 годзе, калі на трон узышоў Эдуард IV[9].

Thumb
Мапа Ковэнтры Джона Сьпіда 1610 году.

За часам грамадзянскай вайны Ковэнтры стаў бастыёнам парлямэнтарыяў. У жніўні 1642 году раялісцкія сілы на чале з каралём Карлам I атакавалі Ковэнтры. Аднак пасьля двухдзённай бітвы нападнікі ня здолелі прарваць абарону, а гарадзкі гарнізон ды мяшчане пасьпяхова адбілі напад, прымусіўшы каралеўскія войскі адступіць. Па аднаўленьні манархіі ў якасьці пакараньня за падтрымку варожых да караля сілаў Карл II загадаў пашкодзіць абарончыя муры, што было выканана ў 1662 годзе. У XVIII і пачатку XIX стагодзьдзяў ткацтва шаўковых стужак і выраб гадзіньнікаў сталі асноўнымі галінамі прамысловасьці места. У 1780-х гадах у Ковэнтры і навакольных гарадах, такіх як Бэдўарт і Нанітан, у ткацкай прамысловасьці было занята блізу 10 тысяч ткачоў і ткачых. Росту Ковэнтры спрыяла адкрыцьцё Ковэнтрыйскага канала ў 1769 годзе, які надаў гораду мажлівасьць падлучыцца да нацыянальнай сеткі каналаў. Тым ня менш, у XVIII стагодзьдзі горад страціў свой статус найважнейшага цэнтра Мідлэндсу на карысьць суседняга Бірмінггэму, які абагнаў Ковэнтры паводле памераў.

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads