Колін
горад у Чэхіі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ко́лін (па-чэску: Kolín, па-нямецку: Kolín) — горад у Чэхіі. Уваходзіць у склад Сярэднечэскага краю (вобласьці). Знаходзіцца за 60 км на усход ад Прагі на рацэ Лаба. Адміністрацыйны цэнтар раёну Колін. Каля 32 000 жыхароў. Чыгуначны вузел.
Remove ads
Гісторыя
Заснаваны Вэнцаславам I як Новая Калёнія ў XIII стагодзьдзі. Першы пісьмовы ўспамін пра Колін, які тады ўжо меў статус каралеўскага гораду, датуецца 1261 годам. У 1475—1488 гадах Гінэк з Подзебрадаў, вядомы пісьменьнік эпохі Адраджэньня, сын Іржы з Подзебрадаў, жыў у Колінскім замку. У час Сямігадовай вайны, 18 чэрвеня 1757 году каля гораду адбылося Колінская бітва. У XV — пачатку XX стст. Колін меў адну з самых буйных жыдоўскіх абшчын на тэрыторыі Чэхіі; у час Другой сусьветнай вайны амаль уся яна была зьнішчана ў канцлягеры Тэразін; вайну перажылі толькі 60 колінскіх жыдоў.
Remove ads
Прамысловасьць
Прадпрыемствы машынабудаўнічай (вагоны, электратэхнічнае абсталяваньне), хімічнай, харчовай прамысловасьці.
У Коліне пад гандлёвай маркай «Uragan D2» дагэтуль вырабляецца сродак, вядомы пад назвай «Цыклён Б» (па-нямецку: Zyklon B), — прадукт хімічнай прамысловасьці Нямеччыны, які выкарыстоўваўся для масавага забойства ў газавых камэрах лягераў сьмерці[1].
Славутасьці
- Гатычны касьцёл Сьвятога Барталамея (другая палова XIV стагодзьдзя, арх. Петэр Парлер)
- Сынагога ў стылі барока.
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads