Сямігадовая вайна

ваенны канфлікт у 1756–1763 гадах From Wikipedia, the free encyclopedia

Сямігадовая вайна
Remove ads

Сямігадо́вая вайна́ — вайна, якая цягнулася паміж 1754 і 1763, але асноўныя падзеі адбываліся ў сямігадовы пэрыяд 1756—1763 рокаў. У канфлікце ўдзельнічала большасьць тагачасных вялікіх дзяржаваў, баявыя дзеі вяліся ў Эўропе, Паўночнай і Цэнтральнай Амэрыцы, Заходняй Афрыцы, Індыі і Філіпінах. У гістарыяграфіі асобных краінаў вайну таксама называюць паводле ўдзельнікаў на адпаведным тэатры: Француска-індзейская вайна ў ЗША або Вайна заваёвы ў франкамоўнай Канадзе, хоць у ангельскамоўнай яе частцы яна завецца Сямігадовай (Паўночная Амэрыка, 1754-63); Памэранская вайна (Швэцыі з Прусіяй, 1757-62); Трэцяя Карнацкая вайна (на Індыйскім паўвостраве, 1757-63); Трэцяя Сылеская вайна (Прусіі з Аўстрыяй, 1756-63).

Хуткія факты Сямігадовая вайна, Дата: ...

Вайна была выкліканая сутычкай інтарэсаў вялікіх дзяржаваў Эўропы. Вялікабрытанія спаборнічала як з Францыяй, так і з Гішпаніяй за гандаль і калёніі. Тым часам крэплая Прусія змагалася з Аўстрыяй за панаваньне ўнутры і звонку Сьвятой Рымскай імпэрыі ў цэнтральнай Эўропе. Неўзабаве па вайне за аўстрыйскую спадчыну вялікія дзяржавы «памяняліся партнэрамі»; Прусія склала хаўрус з Брытаніяй, а традыцыйныя ворагі — Францыя і Аўстрыя — сфармавалі ўласны альянс. Да ангельска-прускага зьвязу далучыліся меншыя нямецкія дзяржавы (асабліва Гановэр), а пазьней і Партугалія. У аўстра-францускі хаўрус увайшлі Швэцыя, Саксонія і, пазьней, Гішпанія. Расейская імпэрыя спачатку супрацоўнічала з Аўстрыяй, але пасьля ўзыходу на сталец цара Пятра III у 1762, падобна Швэцыі, заключыла сэпаратны мір з Прусіяй.

Вайна скончылася падпісаньнем у 1763 мірных дамоваў у Парыжы паміж Францыяй, Гішпаніяй і Вялікабрытаніяй і ў Губэртусбургу паміж Саксоніяй, Аўстрыяй і Прусіяй. Вайна ў Эўропе характарызавалася аблогамі і падпаламі гарадоў, а таксама надзвычайна высокімі стратамі ў бітвах: агулам загінула паміж 900 000 і 1 400 000 чалавек.

Найбольшага посьпеху ў Сямігадовай вайне дабілася Вялікабрытанія, якая займела большасьць Новай Францыі ў Паўночнай Амэрыцы, Гішпанскую Флёрыду, некалькі карыбскіх астравоў у Вэст-Індыі, калёнію Сэнэгал на заходнім узьбярэжжы Афрыкі і пераўзыходзтва над францускімі гандлёвымі фарпостамі на Індыйскім субкантынэнце. Амэрыканскія абарыгены былі выгнаныя зь мірных паселішчаў і ня здолелі вярнуць страчаны статус пасьля вайны Пантыяка. У Эўропе вайна пачалася скрайне катастрафічна для Прусіі, аднак спалучэньне ўдачы і пасьпяховае стратэгіі дазволіла каралю Фрыдэрыку Вялікаму аднавіць прускія пазыцыі і захаваць status quo ante bellum напрыканцы вайны. Удзел Партугаліі, Гішпаніі і Швэцыі не вярнуў іх да страчанага статусу вялікіх дзяржаваў. Францыя пазбавілся мноства калёніяў і была абцяжараная вайсковай запазычанасьцю, Гішпанія страціла Флёрыду, але атрымала Францускую Люізыяну і вярнула кантроль над калёніямі Кубай ды Філіпінамі, заваяванымі было Брытаніяй.

Remove ads

Літаратура

Remove ads

Вонкавыя спасылкі

Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads