Кому Вниз
Украінскі рок-гурт From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Кому́ Вниз» (па-беларуску: Каму ўніз) — украінскі рок-гурт, адрозны сваім стылем выкананьня і глыбіннаю сэміётыкай тэкстаў. У апошнія гады крытыкі ідэнтыфікуюць творчасьць «Кому вниз» як фолк-готыку.
Remove ads
Склад
- Уладзіслаў Малюгін (гітара, сьпеў). Расеец. Зь сям’і вайскоўцаў, накіраваных у Казахстан. Нарадзіўся 12 жніўня 1963 року ў Балхашы. Скончыў Кіеўскі інстытут будаўніцтва і архітэктуры (КІБІ), па спэцыяльнасьці — канструктар. Музыка, кампазытар, аранжавальнік.
- Сяргей Сьцепаненка (бас-гітара). Украінец. Зь сям’і настаўнікаў. Нарадзіўся 6 красавіка 1964 року ў Гастомелі. Скончыў КІБІ, працаваў канструктарам. Музыка, прадусар, рэдактар відэа.
- Уладзіслаў Макараў (вядучая гітара). Украінец. Нарадзіўся 1 жніўня 1955 у Кіеве. Працаваў асьвятляльнікам у тэатрах. Музыка, кампазытар.
- Яўген Разін (ударныя, сьпеў). Украінец. Зь сям’і тэхнічнай інтэлігенцыі. Нарадзіўся 26 верасьня 1964 у Слабодцы Шаляхоўскай. Навучаўся ў КІБІ, працаваў у радыёпрамысловасьці. Музыка, кампазытар, аранжавальнік.
- Андрэй Серада (клявішныя, сьпеў). Украінец. Зь сям’і тэхнічнай інтэлігенцыі. Нарадзіўся 1 студзеня 1964 у Кіеве. Скончыў тэатральны інстытут, акторскую клясу, працаваў у тэатры. Музыка, кампазытар, аўтар тэкстаў песьняў.
Remove ads
Мінуўшчына
Запачаткавалі гурт у 1988 року калегі-акторы Андрэй Серада і Ўладыслаў Макараў. Сьпярша выконвалі песьні па-расейску, але на першы фэст «Чырвоная рута(uk)» Серада падрыхтаваў твор, напісаны ім яшчэ ў 1983 року да дня нараджэньня бацькі. Зь песьняю «Суботів» гурт заняў 2 месца ў жанры рок-музыкі.
Выдаўшы першы альбом «Падая вверх» (бел. Па́даючы ўгору), у якім не было ніводнае песьні па-ўкраінску, гурт з астатнімі ляўрэатамі выправіліся на гастролі ў Канаду з ужо абноўленым украінскамоўным рэпэртуарам. Пасьля гурт зьдзейсьніў турнэ па Польшчы і Ўкраіне.
Дзеля падрыхтоўкі другога альбому ўдзельнікі гурту пакінулі асноўныя месцы працы і цалкам заняліся музычнай дзейнасьцю. Праца скончылася толькі ў 1996 року, у якім і выйшаў пераломны альбом «In Kastus». У ім ужо выразіста прабіваецца пахмурная гатычная стылістыка, фольк стае больш індустрыяльным.
У наступным року адбыўся першы сольны канцэрт гурту, які, хоць і меў назву «In Kastus», складаўся ў асноўным з новых песьняў, якія былі напісаныя з моманту выхаду апошняга альбому. Песьні, выкананыя на гэтым канцэрце, склалі трэці альбом «In Kastus In Vivo», які выйшаў адразу на трох носьбітах (CD, аўдыё- і відэакасэты).
Remove ads
Дыскаграфія
Студыйныя альбомы
Жывыя альбомы
Міні-альбомы
- «Ab Ovo Usque Ad Mala» (2007)
Складанкі
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads