Котбус

From Wikipedia, the free encyclopedia

Котбус
Remove ads

Котбус (дол.-сорб. Chóśebuz, горн.-сорб. Choćebuzтрансьліт. Хоцебуз) — горад на ўсходзе Нямеччыне. Другі паводле велічыні горад зямлі Брандэнбург пасьля Патсдаму. Нягледзячы на тое, што доля сорбскага насельніцтва ў горадзе складае каля 1%, Котбус лічыцца іх палітычным і культурным цэнтрам у Ніжняй Лужыцы. Лужыцкая мова зьяўляецца афіцыйнай у горадзе.

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

Thumb
Рынкавы пляц ў Котбусу

У III-IV стагодзьдзях на тэрыторыі сучаснага Котбусу жылі германскія плямёны. У VI ст. сюды прыйшлі славяне, а ў VIII ст. — славянскае племя лужычанаў, якія пабудавалі на беразе ракі Шпрэе ўмацаванае паселішча. З XI-XII стагодзьдзяў яны сталі пастаянна пражываць у гэтым паселішчы.

Упершыню Котбус згадваецца 30 лістапада 1156 году. Гарадзкія прывілеі ён атрымаў паміж 1216 і 1225 гадамі. З 1199 да 1445 году горад належаў да франскага шляхецкага роду Катэбуцаў (Котвіцаў). З 1445 году Котбус у складзе Брандэнбургу (пазьней — Прусіі), за выключэньнем 1807-1815 гадоў, калі ён належаў Саксоніі. Пасьля Другой Сусьветнай вайны быў у складзе Савецкай акупацыйнай зоны, пасьля чаго — у НДР, а пасьля ўзьяднаньня Нямеччыны ў 1990 годзе ўвайшоў у склад фэдэральнай зямлі Брандэнбург.

Remove ads

Славутасьці

Thumb
Палац Браніц
  • Палац і парк Браніц
  • Царква Сьвятога Мікалая
  • Котбускі мастацкі музэй «Дызэльная электрастанцыя»
  • Котбускі дзяржаўны тэатар
  • Котбускі заапарк
  • Брандэнбурскі аптэчны музэй
  • Вэндзкі музэй

Спорт

Горад ёсьць месцам базаваньня футбольнага клюбу «Энэргі».

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads