Кошт

колькасьць грошай, выкарыстаных для вырабленьня чагосьці From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Пад коштам у эканоміцы разумеецца каштоўнасьць грошай, якія былі патрачаныя прадпрыемствам на вырабніцтва тавара й таму больш не даступныя да выкарыстаньня. Кошт зьяўляецца адным з чыньнікаў утварэньня цаны гэтага тавара на рынку.

У мікарэканоміцы кошты падзяляюцца на фіксаваныя й пераменныя ў залежнасьці ад таго, ці зьмяняецца іх сума ад колькасьці вырабленых тавараў. У некаторых выпадках адрозьніваюць і квазіфіксаваныя кошты, агульная сума якіх павялічваецца толькі пры вырабу першай адзінкі тавару, а потым застаецца фіксаванай. Напрыклад, фіксаваным коштам можа быць кошт вырабнічых памяшканьняў ці выдаткі па крэдыту, пераменным коштам - кошт яблыкаў для вырабніцтва соку, а квазіфіксаваным коштам - кошт ліцэнзыі на выраб харчовай прадукцыі. У даўгатэрміновай пэрспэктыве ўсе кошты зьяўляюцца пераменнымі.

Пры павялічэньні аб'ёмаў вырабу, сярэднія фіксаваныя кошты на адзінку тавару зьменшаюцца, што дазваляе большым прадпрыемствам патрабаваць ніжэйшыя цэны й заставацца канкурэнтаздольнымі. Гэты эфэкт назваецца эфэктам маштабу.

Remove ads

Глядзіце таксама

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads