Кранчырол
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Crunchyroll (бел. Кранчырол) — амэрыканская вытворчая і ліцэнзійная кампанія, якая засяроджана на струменевым вяшчаньні прадукцыі ўсходняе Азіі, уключаючы анімэ, манґу, дарамы і гульні. Кампанія была заснавана ў 2006 годзе групай выпускнікоў каліфарнійскага ўнівэрсытэта ў Бэрклі[1].
Crunchyroll была даччынай кампаніяй AT&T Otter Media, і з 2016 па 2018 год кампанія супрацоўнічала з Funimation Global Group, якая ў канчатковым выніку аб’ядналася з Crunchyroll у 2022 годзе пасьля таго, як «Соні» набыла Crunchyroll у 2021 годзе. Цяпер кампанія належыць Sony Pictures Entertainment і Aniplex.
Crunchyroll прапануе больш за 1000 анімэ, 200 Дорам і 80 тайтлаў мангі. Даступнасьць гэтай калекцыі вызначаецца рэгіянальнымі абмежаваньнямі. На 2021 год сэрвіс мае 5 мільёнаў платных падпісантаў. 11 сакавіка 2022 года, пасьля пачатку вайны ва Ўкраіне, Crunchyroll прыпыніў працу ў Расеі ў сувязі са збоямі ў аплаце і падтрымцы сэрвісу. Crunchyroll таксама выпускае сваю прадукцыю на відэаносьбіты альбо наўпрост, альбо праз сваіх партнэраў па распаўсюджваньні.
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads