Круглянскі мост
аповесьць Васіля Быкава From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Круглянскі мост» — аповесьць беларускага пісьменьніка Васіля Быкава, напісаная ў 1968 годзе. Надрукавана ў часопісе Полымя №2 за 1969 год[1]. Гэта першая аповесьць Быкава з партызанскага цыклю. У тым жа годзе аповесьць была надрукаваная ў часопісе «Новый мир». Пераклад быў выкананы самім Быкавым.
Remove ads
Сюжэт
Чацьвёра жаўнераў, сярод якіх хлопец Сьцёпка, атрымалі загад падарваць мост, які ня мае ніякага значэньня. Загад не зразумелы, але яго трэба выконваць…
Напісаньне
Аповесьць зьявілася з канкрэтнага факту. Быкаў расказаў Алесю Адамовічу, не нядаўна прачытаў у кнізе пра піянэраў-гэроеў, як адзін «хлопчык гэдак прасіўся дазволіць яму аддаць жыцьцё за радзіму, што добрыя дзядзькі-камандзіры не змаглі адмовіць і, нашпігаваўшы падводу выбухоўкай, адправілі хлопца зь ёю на мост. Мост, вядома быў узарваны, але ў мяне гэтая гісторыя не выклікала захапленьня». Быкаў напісаў сваю аповесьць, у цэнтры якой паставіў праблему маральнага выбару.
Remove ads
Рэакцыя ўладаў
Адразу пасьля выхаду аповесьці ў «Полыме», твор вельмі добра быў ўпрыняты беларускім кіраўніцтвам. Аднак пасьля публікацыі яго ў расейскім «Новым мире», у часопісе «Огонек», 1969, № 40 зьявіўся ліст двойчы Героя Савецкага Саюзу, колішняга сакратара Чарнігаўскага і Валынскага абкамаў кампартыі, камандзіра партызанскага злучэньня А. Ф. Фёдарава і калектыўны ліст дзевяці былых партызанаў (апублікаваныя пад назвай «О повести В. Быкова „Круглянский мост“»), якія гнеўна накінуліся на аўтара творы і часопіс[2]. Праўду партызанскія камандзіры абвесьцілі паклёпам, аўтара фальсыфікатарам і дэгэраізатарам партызанскага руху.
«Круглянскі мост», разам з аповесьцю «Мёртвым не баліць» не ўключылі ў першы чатырохтомны збор твораў Васіля Быкава.
Экранізацыя
Паводле аповесьці ў 1989 годзе быў зьняты аднайменны мастацкі фільм.
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads