Полымя (часопіс)
беларускі часопіс From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«По́лымя» — літаратурна-мастацкі і грамадзка-палітычны часопіс. Выдаецца з 20 сьнежня 1922 году ў Менску[1] штомесяц на беларускай мове. Старэйшае беларускае літаратурна-мастацкае выданьне. Падпісны індэкс выданьня на «Белпошце» — 74985.
Remove ads
Гісторыя
Першыя дзесяць гадоў (да 1932) часопісам кіравала рэдакцыйная калегія, у яе ўваходзілі Зьмітрок Бядуля, Цішка Гартны, Міхась Зарэцкі, Усевалад Ігнатоўскі, Янка Купала, Якуб Колас, В. Нодэль, А. Сянкевіч, Міхась Чарот і інш. У 1932—1941 гадах выходзіў пад назвай «Полымя рэвалюцыі». У гады Вялікай айчыннай вайны не выходзіў. Адноўлены ў студзені 1945 году па распараджэньні Савета Міністраў Беларускай ССР.
На старонках часопіса былі ўпершыню апублікаваныя раманы «Людзі на балоце» Івана Мележа, «Птушкі і гнёзды» Янкі Брыля, «Сэрца на далоні» Івана Шамякіна і многія іншыя творы.
Remove ads
Сучаснасьць
Уваходзіць у склад рэдакцыйна-выдавецкай установы "Выдавецкі дом «Звязда».
У часопісе друкуюцца творы беларускіх пісьменьнікаў, пераклады твораў клясыкаў сусьветнай літаратуры і сучасных пісьменьнікаў замежных краінаў, артыкулы па пытаньнях беларускай культуры і мастацтва, гісторыі, краязнаўства, эканомікі, грамадзка-палітычнага і сацыяльнага жыцьця Беларусі, рэцэнзіі.
Галоўныя рэдактары
- Платон Галавач (1932—1933)
- Міхась Лынькоў (1933—1941)
- Пятрусь Броўка (1945—1948)
- Максім Танк (1948—1967)
- Павал Кавалёў (1967—1972)
- Кастусь Кірэенка (1972—1986)
- Сяргей Законьнікаў (1986—2002)
- Мікола Мятліцкі (2002—2014)
- Алесь Бадак (2014—2016)
- Алена Мальчэўская (2016—2021)
- Віктар Шніп (зь ліпеня 2021)
Вокладка
Першую вокладку часопіса намаляваў мастак Міхась Філіповіч.
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads