Круці не круці — трэба памярці

трагікамэдыя Францішка Аляхновіча From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

«Круці не круці — трэба памярці» — сцэнічны гратэск (трагікамэдыя) беларускага драматурга Францішка Аляхновіча, ўпершыню надрукаваная ў часопісе «Новы шлях» у 1943 годзе (17-24 выпускі). У аснове п’есы народная дзея з выкарыстаньнем вобраза Сьмерці. Таксама тут можна ўбачыць насьмешку над бальшавіцкім тэрорам й забойствамі людзей без прычыны.

Хуткія факты Аўтар, Хор ...

Мае шэсьць абразкоў з пралёгам.

Remove ads

Пастаноўка

Упершыню пастаўлена ў 1995 годзе на памосьце тэатру «Дзе-Я?». Рэжысэр М. Трухан.

Дзеючыя асобы

  • Мужык
  • Сьмерць
  • Алхімік
  • Сыльвук (слуга Алхіміка)
  • Старожа
  • Старая ведзьма
  • Агапка (маладая ведзьма)
  • Рыцар
  • Чорт
  • Люцыпар
  • 1-шы Чорт
  • 2-гі чорт
  • Ведзьмы
  • Чэрці
  • Далакоп
  • Сталяр
  • Ксёндз
  • Поп
  • Чорт у кунтушы
  • Першы шляхціц
  • Другі шляхціц
  • Трэці шляхціц
  • Жыд
  • Татарын
  • Баба зь блінамі
  • Баба з калдунамі
  • Народ: шляхта й мяшчане
  • Чорт закаханы
  • Народ

Бібліяграфія

  • Францішак Аляхновіч. Круці, не круці ― трэба памерці: сцэнічны гратэск у шасці абразках з пралогам. — Менск: Выданьне часопісу Новы шлях, 1944. — 78 с.
  • Францішак Аляхновіч. Выбраныя творы. Драматургія; Проза; Вершы; Публіцыстыка; Лісты; Тэатразнаўства; Успаміны / укладанне, прадмова Анатоля Сабалеўскага ; каментарый Генадзя Кажамякіна. — Менск: Беларускі кнігазбор, 2005. — 541 с. — (Беларускі кнігазбор. Серыя 1, Мастацкая літаратура). — 1200 ас. — ISBN 985-504-005-8

Крытыка, рэцэнзіі

  • Лаўшук, С. Горыч развітальнай усмешкі: аб камедыі Францішка Аляхновіча «Круці не круці – трэба памярці». // «Тэатральная Беларусь» : часопіс. — 1995. — № 4. — С. 2.
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads