Анатоль Сабалеўскі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Анатоль Вікенцьевіч Сабалеўскі (1932; в. Андрыеўшчына, цяпер Койданаўскі раён, Менская вобласьць, Беларусь — 2012; Менск) — тэатразнаўца. Сябра СП СССР (з 1964). Доктар мастацтвазнаўства (1974). Прафэсар (1975). Ганаровы доктар навук Ташкенцкага інстытуту мастацтваў імя М. Уйгура (1998).

Хуткія факты Дата нараджэньня, Месца нараджэньня ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і: бацька, Вікенцій Вікенцьевіч быў забіты фашыстамі; маці, Сабіна Станіславаўна, да самой пэнсіі працавала ў калгасе.

У 1949—1953 гг., пасьля заканчэньня сямігодкі, навучаўся ў Менскім пэдагагічным вучылішчы імя Н. К. Крупскай. У 1953—1958 гг. вучыўся на аддзяленьні журналістыкі філялягічнага факультэту Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. Апошнія два гады вучобы ва ўнівэрсытэце сумяшчаў з працай у аддзеле мастацтва рэдакцыі газэты «Літаратура і мастацтва». У 1958—1961 гг. вучыўся ў асьпірантуры пры Дзяржаўным інстытуце тэатральнага мастацтва імя А. Луначарскага ў Маскве. У 1961—1972 гг. малодшы, потым старшы навуковы супрацоўнік Інстытуту мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклёру АН БССР. Адначасова выкладаў гісторыю тэатра ў Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце. У 1972—1990 гг. — загадчык катэдры гісторыі і тэорыі мастацтва, мовы і літаратуры, у 1984—1989 гг. — рэктар Беларускага тэатральна-мастацкага інстытуту. У 1990—1993 гг. загадвае аддзелам міжнацыянальных культурных працэсаў Інстытуту мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклёру АН БССР, адначасова ў 1992—1998 галоўны рэдактар часопіса «Тэатральная Беларусь» («Тэатральная творчасць»). У 1993—2000 гг. загадчык катэдры Беларускага інстытуту культуры. Пад агульнай рэдакцыяй А. В. Сабалеўскага выдадзена энцыкляпэдыя «Тэатральная Беларусь» (ч. 1—2, 2002—2003).

Remove ads

Творы

  • Жылі-былі хлопцы... Аповесць. // Маладосць. Мінск. № 8. 1961.
  • Выдающийся актер Белоруссии. Творчество народного артиста СССР Б. В. Платонова. Автореферат диссертации … кандидата искусствоведения. Москва — Минск. 1961.
  • Рампай асветленае. Тэатральна-крытычныя артыкулы. Мінск. 1962.
  • Уладар дум чалавечых. Творчасць народнага артыста СССР Б. Платонава. Мінск. 1964.
  • Ад п’есы — да спектакля. Мінск. 1965.
  • Театр открывает занавес. Минск. 1970.
  • Беларуская савецкая драматургія і яе сцэнічнае ўвасабленне. Мінск. 1971.
  • Белорусская драматургия в театрах народов СССР. Минск. 1972.
  • Жыццё тэатра. Мастацтвазнаўчыя артыкулы, рэцэнзіі. Мінск. 1980.
  • Образ В. И. Ленина на белорусской сцене. Минск. 1980.
  • Белорусско-молдавские театральные связи. Минск. 1984.
  • Сучаснасць і гісторыя. Крытычныя артыкулы. Мінск. 1985.
  • Барыс Платонаў. Жыццё і творчасць вялікага беларускага артыста. 2-выд. Мінск. 1989.
  • Кандрат Крапіва. Нарыс жыцця і творчасці. Мінск. 1989.
  • Вечная крыніца. Беларуская тэатральная Ленініяна ў кантэксце часу. Мінск. 1991.
  • Асоба мастака. Літаратурна-крытычныя артыкулы. Мінск. 1992
  • Барыс Платонаў. Асоба і ролі. Мінск. 2004.
Remove ads

Літаратура

  • Баркоўскі А. Чаму Анатоль Сабалеўскі не заўважыў Анатоля Сыса? // Байрам. Татары на зямлі Беларусі. Менск. № 4. 1994. С. 48-50.
  • Савік Л. С. Анатоль Сабалеўскі. // Беларускія пісьменнікі. Біябібліяграфічны слоўнік у 6 тамах. Т. 5. Мінск. 1995. С. 204-205.
  • Смольская В. У. Анатоль Сабалеўскі. Бібліяграфія. // Беларускія пісьменнікі. Біябібліяграфічны слоўнік у 6 тамах.Т. 5. Мінск. 1995. С. 205-207.
  • Сабалеўскі Анатоль Вікенцьевіч. // Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка Дзяржынскага раёна. Мінск. 2004. С. 608.
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads