Крывое Возера
мястэчка ў Мікалаеўскай вобласьці From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Крыво́е Во́зера (па-ўкраінску: Криве Озеро) — мястэчка ў Мікалаеўскай вобласьці, на рацэ Кадыма. Адміністрацыйны цэнтар Крывавозерскага раёну.
Знаходзіцца за 230 км ад Мікалаева, за 14 км ад чыгуначнай станцыі Любашаўка, на аўтадарозе Хэльсынкі — Кіеў — Адэса E95 M05.
Remove ads
Гісторыя
Як мяркуюць навукоўцы, колішняе сяло Гедвілава (цяпер у складзе мястэчка Крывое Возера) было заснаванае ліцьвінамі яшчэ ў XIV ст. падчас паходаў вялікага князя Вітаўта на татараў. Назва паселішча паходзіць ад літоўскага імя Гедвіл, што таксама зафіксана ў назьве яра – Гедзілаў Яр.[1]
У 1693 року казацкі палкоўнік Сямен Палій разьбіў тут нагайскіх татараў, што ішлі Куманскім шляхам на Кіеў.
Само Крывое Возера заснавалі ў другой палове XVIII ст. Сваю назву паселішча атрымала ад возера зь няроўнымі, зьвілістымі берагамі, якое ўтварылася ў старажытныя часы шляхам сутокаў старых рэчышчаў.
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads