Мікалаеўская вобласьць
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Ўкраіны From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мікала́еўская во́бласьць (па-ўкраінску: Микола́ївська о́бласть) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ва Ўкраіне. Плошча вобласьці складае 24 598 км². Насельніцтва — 1229,5 тыс. чалавек (2006). Адміністрацыйны цэнтар — места Мікалаеў.
Remove ads
Remove ads
Геаграфічныя зьвесткі
Месцазнаходжаньне
Разьмешчана на поўдні краіны ў нізкай плыні ракі Паўднёвы Буг. На захадзе мяжуе з Адэскай, на поўначы з Кіраваградзкай, на ўсходзе й паўночным ўсходзе з Днепрапятроўскай і на паўднёвым усходзе з Хэрсонскай абласьцямі. На поўдні Мікалаеўшчына амываецца водамі Чорнага мора.
Клімат
Клімат умерана кантынэнтальны зь мяккай маласьнегавой зімой і сьпякотных засушлівым летам.
Рэльеф
Глыбока ў сухадол упадаюць Дняпроўска-Бускі, Бэразанскі ды Тылігульскі ліманы. Да тэрыторыі вобласьці належаць выспа Бэразань і Кінбурнская каса.
Паверхня вобласьці ўяўляе раўніну, нахіленую ў паўднёвым кірунку. Большая частка вобласьці ляжыць у межах Прычарнаморскай нізіны. На поўначы знаходзіцца Падольскае ўзвышша (правабярэжжа Паўднёвага Буга) ды Прыдняпроўскае ўзвышша (левабярэжжа Паўднёвага Буга).
Водныя аб’екты
На тэрыторыі вобласьці 85 рэчак даўжынёй больш за 10 км. Асноўная рака — Паўднёвы Буг ды яе прытокі: Інгул, Кадыма, Чычыклея, Сінюха, Мэртвавод, Гнілы Яланэц. Рака Інгулец з прытокам Вісунь належыць да басэйну Дняпра, Бэразань — упадае ў Бэразанскі ліман басэйну Чорнага мора. У межах вобласьці створана 128 сажалак і 12 невялікіх вадасховішчаў.
Remove ads
Гісторыя
У першыя стагодзьдзі нашай эры на землях Паўночнага Прычарнамор’я зьявіліся паселішчы скіфаў, сарматаў і грэцкія калёніі.
У 1362 року пасьля перамогі вялікага князя літоўскага Альгерда ў бітве на Сініх Водах (цяперашняя рака Сінюха каля места Першамайска) Мікалаеўшчына амаль цалкам увайшла ў склад Вялікага Княства Літоўскага. У кан. XIV ст. — пач. XV ст. вялікі князь Вітаўт заснаваў тут шэраг местаў ды фартэцыяў — Вітаўку (на месцы сучаснага Мікалаева), Дашаў (Ачакаў) і Саколец (Вазьнясенск). Для пераправы праз Бускі ліман быў пастаўлены мытны пост Вітаўта — зараз гэта Карабельны раён места Мікалаева, вышэй па плыні ракі вялікі князь збудаваў мураваны аркавы мост і заснаваў заставу (сучасны Першамайск).
Пасьля расейска-турэцкай вайны (1768—1774) і заключэньня Яскай мірнай дамовы ў 1792 годзе, Мікалаеўшчына поўнасьцю ўвайшла ў склад Расейская імпэрыі.
Мікалаеўская вобласьць УССР была ўтвораная 22 верасьня 1937 году з усходняй часткі Адэскай вобласьці. Тэрытарыяльна адрозьнівалася ад сучаснай Мікалаеўскай вобласьці, у складзе вобласьці былі часткі сучасных Кіраваградзкай і Хэрсонскай абласьцей. 10 студзеня 1939 году паўночныя раёны вобласьці ўвайшлі ў склад створанай Кіраваградзкай вобласьці. 30 сакавіка 1944 году ўсходнія раёны вобласьці ўвайшлі ў склад створанай Хэрсонскай вобласьці.
Remove ads
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел
Вобласьць налічвае 19 адміністрацыйных раёнаў, 9 местаў, зь якіх 5 — абласнога значэньня, 17 мястэчак, 902 вёскі.
Месты
Абласнога значэньня
Раённага значэньня
Мястэчкі
- Альшанскае
- Аляксандраўка
- Арбузінка
- Беразанка
- Беразьнегуватае
- Брацкае
- Весялінава
- Даманёўка
- Казанка
- Канстантынаўка
- Крывое Возера
- Кудраціўка
- Падгароднае
- Уваскрэсенскае
- Урадзіеўка
- Яланец
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads