Крывое возера (Ушацкі раён)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Крывое возера — возера ва Ўшацкім раёне Віцебскай вобласьці. Знаходзіцца за 25 км на ўсход ад Ушачаў, каля вёскі Дубраўка. Належыць да групы Ўшацкіх азёр.

Возера
Крывое возера
КраінаБеларусь
Плошча4,5 км²
Плошча вадазбору65,4 км²
Максымальная глыбіня31,5 м
Найбольшая даўжыня6 км
Найбольшая шырыня1,1 км
Даўжыня берагавой лініі21 км
Вышыня над узроўнем мора128 м[1]
Аб’ём вады43 млн м³
Каардынаты55°9′45.16″ пн. ш. 29°2′5.61″ у. д.
Крывое возера на мапе Беларусі
Thumb
Крывое возера
Крывое возера
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Возера знаходзіцца ў басэйне ракі Тураўлянка. Плошча возера Крывое складае 4,5 км². Найбольшая глыбіня возера — 31,5 м. Даўжыня возера — 6 км, найбольшая шырыня — 1,1 км. Даўжыня берагавой лініі — 21 км. Аб’ём вады ў возеры складае 43 млн м³, плошча вадазбору возера — 65,4 км².

Схілы катлавіны возера маюць вышыню 10—15 м, пераважна парослыя ялова-хваёвым лесам і хмызьняком. На паўночным захадзе і паўднёвым усходзе вышыня схілаў сягае да 50 м. На мысах схілы прадстаўленыя озавымі градамі. Берагі на пэўнах участках зьліваюцца з схіламі, знаходзяцца пад хмызьняком. На поўначы і поўдні берагі нізкія, часта забалочаныя.

Дно вадаёма да глыбіні 10—20 м высланае сапрапэлем, на большых глыбінях — глеем.

Возера мае выспу, плошча якой складае 0,2 га (0,002 км²).

Крывое вызера вызначаецца высокай празрастасьцю вады. Зарастае ня вельмі моцна. Шырыня паласы надводнай прыбярэжнай расьліннасьці складае 5—10 м.

У возера расьце палушнік азёрны, які занесены ў Чырвоную кнігу.

Крывое возера злучанае ручаямі з азёрамі Сосенка, УсаяЖэнна, Паўазер’е. З возера выцякае ручаіна ў раку Дзіва.

У 1979 годзе возера і прылеглая тэрыторыя былі абвешчаныя азёрным заказьнікам «Крывое».

Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads