Крывіцкае княжаньне
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Крывіцкае княжаньне, альбо Полацкае княжаньне (правадырства) — дадзяржаўнае этнапалітычнае аб’яднаньне полацкіх крывічоў, якое папярэднічала Полацкаму княству.
Гісторыя
На V—VІІ стст. прыйшоўся пік славянскай калянізацыі сярэдняй і паўночнай Беларусі. Згодна з археалягічнымі зьвесткамі, Полацак узьнік у ІХ ст. на месцы былога банцараўскага гарадзішча як адзін з цэнтраў крывічоў. «Аповесьць мінулых гадоў» паведамляе, што крывічы, як і дрыгавічы, мелі сваё «княжаньне» і «князёў» (правадыроў), але іх імёны не згадваюцца.
У другой палове Х ст. правадырства крывічоў перарасло ў раньнефэўдальную дзяржаву — Полацкую зямлю.
Remove ads
Структура княжаньня
Княжаньне складалася з галоўнага горада, у якім сядзеў князь-правадыр з дружынай, і падуладных князю тэрыторый.
Сьпіс князёў
Пра князёў Крывіцкага княжаньня нічога не вядома ў стражытнарускіх летапісах, але ў скандынаўскіх сагах згадваюцца некалькі князеў (конунгаў).
Літаратура
- Старажытная Беларусь: Полацкі і новагародскі перыяды / М. Ермаловіч.— Мінск: Мастацкая літаратура, 1990. — 366 с; іл.
- Дз. У. Дук. Полацкае гарадзішча. (ст. 201 у зборніку: Археалогія Беларусі. Энцыклапедыя ў двух тамах. 2 том. Мінск: «Беларуская энцыклапедыя» імя Патруся Броўкі. Полацк, 2011.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads