Крымская фэдэральная акруга

From Wikipedia, the free encyclopedia

Крымская фэдэральная акруга
Remove ads

Крымская фэдэральная акруга (па-расейску: Крымский федеральный округ) — тэрыторыя Ўкраіны, анэксаваная Расеяй у выніку вайсковай інтэрвэнцыі. Існавала ў 2014—2016 роках.

Хуткія факты Агульныя зьвесткі, Краіна ...

Створаная ўказам прэзыдэнта Расеі Ўладзімера Пуціна ад 21 сакавіка 2014 году. 28 ліпеня 2016 году Крымская фэдэральная акруга перастала існаваць і была далучана да Паўднёвай фэдэральнай акругі[1][2][3]. У склад акругі ўваходзілі два суб’екты фэдэрацыі: Рэспубліка Крым і места фэдэральнага значэньня Севастопаль. Разьмешчаная на Крымскім паўвостраве. Паводле колькасьці суб’ектаў, колькасьці насельніцтва, памерах тэрыторыі акруга лічылася Расеяй найменшай сярод фэдэральных акругаў, саступаючы ўсім астатнім у некалькі разоў. Управа акругі знаходзілася ў сталіцы Рэспублікі Крым месьце Сімфэропалі, хоць найбуйнейшым горадам Крыму і Крымскай фэдэральнай акругі зьяўляецца места Севастопаль, што сярод фэдэральных акругаў таксама характэрна толькі для Паўночна-Каўкаскай фэдэральнай акругі. Паўнамоцны прадстаўнік прэзыдэнта Расейскай Фэдэрацыі ў Крымскай фэдэральнай акрузе — Алег Белавенцеў.

Тэрыторыя, якую займала Крымская фэдэральная акруга, зьяўляецца спрэчнай. Украіна не прызнае далучэньне Крыму да Расеі і разглядае яго як акупацыю ўкраінскай тэрыторыі. Большая частка краінаў сьвету таксама лічыць Крым украінскай тэрыторыяй, што адлюстравана ва ўхвалах ААН, АБСЭ і ПАСЭ.

Remove ads

Склад акругі

Склад акругі і апісаньне частак Расеі, што ўваходзілі ў Крымскую фэдэральную акругу.

Больш інфармацыі Крымская фэдэральная акруга, Нумар ...

Насельніцтва

Колькасьць насельніцтва акругі паводле зьвестак Расстату на 2016 год складала 2 327 309 чал. Шчыльнасьць насельніцтва — 85,63 чал. / км² (2016).

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads