Крыніца (газэта)
беларуская газэта From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Крыні́ца» — газэта Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі ў 1917—1940 гадах. З 20 верасьня 1925 да 15 красавіка 1937 году мела назву «Беларуская крыніца».

Ад жніўня 1919 да верасьня 1922 году галоўным рэдактарам і выдаўцом быў Адам Станкевіч. Пасьля — А. Васілеўскі, В. Грыневіч (з 15 траўня 1921 году), Уладзіслаў Знамяроўскі (з 30 кастрычніка 1921 году), Браніслаў Туронак (з 10 сьнежня 1923 году), Тамаш Вайцяховіч (з 20 верасьня 1925 году), Павал Каруза (увесь 1926 год і да 6 сакавіка 1928 году), затым Янка Пазьняк, Адам Дасюкевіч (з 27 верасьня 1936 году)[1].

17 жніўня 1925 году быў арыштаваны і пасаджаны на Лукішкі Браніслаў Туронак. Аб яго арышце стала вядома толькі праз 2 тыдні. Камісар ураду Вільні паведаміў рэдакцыі, што па парадзе судзьдзі выданьне газэты «Крыніца» прыпыняецца да разгляду справы. 23 жніўня 1925 году выйшаў апошні нумар «Крыніцы». Рэдакцыя аднавіла выданьне газэты з 20 верасьня 1925 году пад назвай «Беларуская крыніца». Рэдактарам стаў Тамаш Вайцяховіч.
15 красавіка 1937 году газэта «Беларуская крыніца» закрытая рашэньнем Віленскага акруговага суду.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads