Уладзіслаў Знамяроўскі
беларускі грамадзка-палітычны дзяяч, рэдактар і выдавец From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Уладзіслаў Знамяроўскі (1888 - пасьля 1946[1]) — беларускі грамадзка-палітычны дзяяч, рэдактар і выдавец.
Паходзіў з Латагаліі. Скончыў у Вільні гандлёвую школу.
У 1920—1930-х меў у Вільні прыватнае выдавецтва. Выдаваў беларускую арыгінальную і перакладніцкую літаратуру, падручнікі, слоўнікі. Агулам выдаў 21 беларускамоўную кнігу[2]. Рэдагаваў шэраг беларускіх віленскіх газэт:
У 1919 ён выступіў як адзін з рэдактараў газэты «Беларуская думка» (28 красавіка — 27 ліпеня забаронена палякамі). У 1920-м з №3 — рэдактар-выдавец адноленай «Нашай Нівы». У 1920 — выдавец газэты «Незалежная думка» (забаронена палякамі)[3]. Быў рэдактарам Крыніцы з 30 кастрычніка 1921 году да сьнежня 1923[4]), за што прыцягваўся да судовай адказнасьці. У 1923 рэдактар-выдавец газэты «Воля народу» (21—25 кастрычніка; выйшла 2 нумары).
У 1922 годзе ахвяраваў на часопіс «Новы Шлях» Беларускага Студэнцкага Саюзу — 10 000 польскіх марак[5]
У 1928 годзе прыцягнуты да суду за «Беларускага дэкламатара»[6] за перадрук некаторых вершаў Купалы і Цёткі[3].
Паводле некаторых зьвестак пасьля Другой сусьветнай вайны зьехаў у Польшчу[7].
Remove ads
Выдадзенае[8]
- «Беларускі каляндар на 1920 г.»
- «Дудка беларуская» Францішак Багушэвіч, 1921
- «Сцэнічныя творы» Л. Родзевіча 1921
- «Дзед Завала» Ядвігіна Ш.
- «Расейска-беларускі слоўнік» М. і Г. Гарэцкіх, 1921
- «Кароткі нарыс гісторыі Беларусі» У. Ігнатоўскага, 1921
- «Кароткі нарыс гісторыі Беларусі» Усевалад Ігнатоўскі, 1927
- «Снапок» Паўловіч А. 1921
- творы Г. Леўчыка.
- «Стася» Дзядзька Пранук, 1922
- П’есы, 1922
- Сцэнічныя творы для дзіцячага тэатру 1923
- Куды і як эміграваць? 1926
- «Дзед Завала» Ядвігін Ш. 1927
- «Казкі» А. К. 1928
- «Сон Гаўрыл і розныя вершы» Ініцкі У. 1928
- «Беларускі дэкламатар» С. С. 1928
- «Ці шмат чалавеку трэба зямлі і другія апавяданьні» Леў Талстой 1928
- «Клім з бабаю і іншыя жарты» Ініцкі У. 1929
- «Снапок» Паўловіч А. 1929
- «Ад чаго зло на сьвеце» Леў Талстой 1929
- Курс нядзельнай школы 1930
- Jak žyvecca sialanstvu pad kamunistyčnaj uladaj? Альхоўскі І. 1932
- Puty kachańnia Казлоўскі У. 1932
- Правакацыя беларускага народу Акінчыц Ф. 1933
- Čamu ciapier ciažka žyvecca ziemlarobam? Баброўскі А. 1933
- «Kamsamol» i jachonyja mety Баркоўскі С. 1933
- Što robić urad u baraćbie z kryzisam Навіцкі А. 1933
- Баўтручок — беларускі народны твор 1934
- Апавяданьні, Улад-Ініцкі 1934
- Bosyja na liedzie Айер А. 1938
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads