Крыніца Q
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Remove ads
Крыніца Q (па-нямецку: Quelle — «крыніца») — гіпатэтычны зборнік выслоўяў Хрыста, які аўтары Эвангельляў ад Мацьвея і Лукі незалежна адзін ад аднаго выкарыстоўвалі ў якасьці крыніцы разам з Эвангельлем ад Марка.


Здагадка пра існаваньне падобнай крыніцы было вылучана яшчэ ў XIX стагодзьдзі на падставе таго факту, што значную частку агульнага матэрыялу Эвангельляў ад Мацьвея і Лукі, адсутнага пры гэтым у Эвангельлі ад Марка, складаюць выслоўі (лёгіі, па-старажытнагрэцку: Λόγια) Ісуса.
У цяперашні час гіпотэза пра існаваньне крыніцы Q шырока выкарыстоўваецца ў біблеістыцы для абгрунтаваньня розных рашэньняў сынаптычнай праблемы. У прыватнасьці, яна ляжыць у аснове гіпотэз дзьвюх і чатырох крыніц Эвангельляў ад Мацьвея і Лукі.
Паводле гіпотэзы аб чатырох крыніцах агульнай матэрыялу Мацьвея і Лукі, прызнаюць існаваньне, разам з Q і Эвангельлем ад Марка, яшчэ дзьвюх крыніц адмысловага матэрыялу гэтых Эвангельляў, якія пазначаюцца адпаведна M і L. Гэтая гіпотэза зьяўляецца адной з самых уплывовых у сучаснай біблеістыцы.
Remove ads
Літаратура
- Гатри Д., «Введение в Новый Завет»: Синоптическая проблема
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads