Крыніцы (фільм)

савецкі фільм Ёсіфа Шульмана 1964 року, зьняты паводле аднайменнага раману Івана Шамякіна From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

«Крыні́цы» (па-расейску: Криницы) — мастацкі фільм рэжысэра Ёсіфа Шульмана, сфільмаваны паводле аднайменнага раману Івана Шамякіна на кінастудыі „Беларусьфільм“ у 1964 року. Прэм’ера фільму адбылася 29 сакавіка 1965 року.

Хуткія факты Жанр, Рэжысэр ...
Remove ads

Сюжэт

Сюжэт фільма пабудаваны на выяўленьні сучаснага аўтару жыцьця вясковай інтэлігенцыі. Час дзеяньня — лета 1953 року і наступны навучальны год. Галоўны герой — новы дырэктар крыніцкай школы Міхась Лемяшэвіч (Эдуард Павулс).

Пераведзены ў сельскую мясцовасьць з буйнога сталічнага навуковага інстытуту, Лемяшэвіч не хавае, што быў звольнены не на ўласнае жаданьне, як напісана ў ягоных дакумэнтах, а ў выніку канфлікту з кіраўніцтвам. Ягоная крытычная ацэнка работы інстытуту не атрымала падтрымкі, і надта актыўнаму супрацоўніку параілі зьмяніць занятак.

На новым месцы работы прынцыповы Лемяшэвіч вымушаны зноўку йсьці на канфрантацыю. Гэтым разам ягоным апанэнтам стаў раённы партыйны кіраўнік Арцём Захаравіч Бародка, які пажадаў дзеля ўмацаваньня свайго аўтарытэту спосабам прыпісак зрабіць з сьціплага дзесяціклясьніка Аляксея Касьцянка перадавіка калгаснай працы.

Remove ads

У ролях

Больш інфармацыі Актор, Роля ...
Remove ads

Здымачная група

  • Аўтары сцэнару: Іван Шамякін, Юры Шчарбакоў
  • Рэжысэр-пастаноўшчык: Ёсіф Шульман
  • Апэратар-пастаноўшчык: Алег Аўдзееў
  • Мастак-пастаноўшчык: Яўген Ганкін
  • Кампазытар: Андрэй Эшпай
  • Гукаапэратар: М. Вольхіна
  • Рэжысэр: Н. Сава
  • Мастак па касьцюмах: М. Бярковіч
  • Мастак-грымёр: Г. Храпуцкі
  • Рэдактар: М. Бярозка
  • Тэкст песьняў: Леанід Дзербянёў, Уладзімер Карпека
  • Дырэктар: А. Сьлюнкоў

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads