Крыстын Лягард

француская дзяржаўная дзяячка From Wikipedia, the free encyclopedia

Крыстын Лягард
Remove ads

Крысты́н Мадле́н Адэт Ляга́рд (па-француску: Christine Madeleine Odette Lagarde; нарадзілася 1 студзеня 1956 року) — дырэктар-распараднік Міжнароднага валютнага фонду (МВФ), міністар эканомікі, фінансаў і прамысловасьці Францыі. Ляґард зьяўляецца першай жанчынаю-міністрам фінансаў сярод краінаў Вялікай васьмёркі, а таксама першаю жанчынаю-кіраўніцай МВФ.

Хуткія факты Дырэктар-распараднік МВФ, Папярэднік ...
Remove ads

Біяграфія

Вышэйшую адукацыю атрымала ў інстытуце палітычных навук унівэрсытэту Парыж X Нантэр. Праходзіла навучаньне і стажыяваньне ў ЗША. Працавала ў Цэнтры міжнародных і стратэгічных дасьледаваньняў(en) разам са Зьбігневам Бжэзынскім.

Дзякуючы сваёй антыманапалісцкай адвакацкай дзейнасьці Ляґард увайшла ў гісторыю як першая жанчына-кіраўніца міжнароднай юрыдычнай фірмы Baker & McKenzie. 16 лістапада 2009 «Файнэншл таймс» назваў яе найпрыгажэйшым міністрам фінансаў краінаў Эўразоны[2]. У 2009 Ляґард заняла 17 месца ў рэйтынгу найуплывовейшых жанчынаў сьвету паводле вэрсіі часопісу «Форбс»[3].

28 чэрвеня 2011 року, пасьля адстаўкі Дамініка Строс-Кана, Ляґард была прызначаная дырэктарам-распараднікам Міжнароднага валютнага фонду на пяцігадовы тэрмін, які распачаўся 5 ліпеня 2011 року[4][5].

Remove ads

Крыніцы і заўвагі

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads