Крыстыян Фукс
аўстрыйскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Крыстыян Фукс (па-нямецку: Christian Fuchs; нар. 7 красавіка 1986 году, Нойнкірхэн, Аўстрыя) — колішні аўстрыйскі футбаліст, левы абаронца. Былы гулец нацыянальнай зборнай Аўстрыі. Асыстэнт трэнэра клюбу МЛС «Шарлот».
Remove ads
Кар’ера
Клюбная
Выхаванец футбольных школаў клюбаў «Пітэн Гамбургер» з гораду Пітэн і «Вінэр-Нойштэтэр» з гораду Вінэр-Нойштат. Прафэсійную кар’еру пачаў у 2003 годзе ў клюбе «Матэрсбург», за які згуляў 140 матчаў, забіў 12 мячоў і двойчы стаў фіналістам Кубка Аўстрыі. У чэрвені 2008 году пасьля Эўра-2008 перайшоў у нямецкі «Бохум». 6 чэрвеня 2011 году Фукс перайшоў у «Шальке-04», падпісаўшы кантракт на 4 гады.
Міжнародная
Выступаў за юнацкія й моладзевыя зборныя сваёй краіны. У складзе галоўнай нацыянальнай зборнай Аўстрыі дэбютаваў 23 траўня 2006 году ў таварыскім матчы супраць зборнай Харватыі. Удзельнік чэмпіянату Эўропы 2008 году, на якім згуляў 1 матч: 16 чэрвеня супраць зборнай Нямеччыны.
Remove ads
Дасягненьні
«Шальке-04»:
- Уладальнік Супэркубка Нямеччыны: 2011
«Лэстэр Сіці»:
- Чэмпіён Ангельшчыны: 2016
- Уладальнік Кубка Ангельшчыны: 2021
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads