Крыца
порыстае жалеза ў сумесі з шлакам From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Кры́ца — пульхлы камяк разьмякчанага губкаватага жалеза ў сумесі з шлакам і часьцінкамі незгарэлага вугалю, які ўтвараецца пры плаўленьні жалезнай руды ва ўмовах нізкіх адносна дамэннага плаўленьня тэмпэратураў (да 1300 °С). Назва паходзіць ад старажытнарускага «кръч» — каваль[1].

Remove ads
Мінуўшчына
Даўней жалеза здабывалі награваньнем жалезных рудаў у сумесі з дрэўным вуглём у ямах, разьмешчаных ніжэй за паверхню зямлі і часта аточаных невялікім валам з гліны ды дробных камянёў дзеля зьмяншэньня стратаў цяпла. Першым мэталюргічным агрэгатам, адмыслова прызначаным дзеля аднаўленьня жалезных рудаў, стаў нізкі (вышынёй 1—1,5 м) сырадутны горан. Пад узьдзеяньнем гарачага аднаўленчага газу ў ім утваралася крыца, бо тэмпэратура ў горне не перавышала 1300 °С і была недастатковай дзеля ўтварэньня чыгуну[2][1].
Надалей крыцу атрымалі ў складанейшых печах — штукофэнах, каталёнскіх горнах.
Пасьля 4—5 гадзінаў бесьперапыннай работы печкі напечаную да белага напалу крыцу абцугамі даставалі праз пралом у пярэдняй сьценцы горану разам з часткаю шлаку і кавалкамі вугалю. Мэтал ушчыльнялі драўляным молатам, вялікія крыцы сякерай рубілі на 2—4 часткі і кавалі ручным кавальскім молатам, каб пазбавіцца ад шлаку з пораў. Асноўная частка шлаку выціскалася з мэталу, а рэшта (1—2% па масе) разьмяшчалася ў выглядзе нітак, пераплеценых з валокнамі мэталу. Перад наступным плаўленьнем пярэднюю сьценку горану рамантавалі, устаўлялі новае сапло, астылую муроўку разагравалі спальваньнем порцыі дрэўнага вугалю, пасьля чаго пачыналі атрыманьне новай крыцы. У залежнасьці ад памераў горну й інтэнсіўнасьці надзіманьня за адно плаўленьне здабывалі 10—80 кг мэталу, а колькасьць выпрацаваных за содні крыцаў дасягала 3—4.
У каталёнскім горне крыцу вымалі абцугамі празь верх, карыстаючыся ламамі як рычагамі. Дзеля палягчэньня работы адну з бакавых сьценак горну рабілі ніжэйшай за другую. Маса крыцы дасягала 100—150 кг, цягам году выраблялі да тысячы крыцаў[2]. Гарачую крыцу ўшчыльнялі мэханічным молатам, які рухаўся з дапамогай вадзянога кола[1].
Remove ads
Тэорыі ўтварэньня крыцы
Найбольш распаўсюджаная тэорыя здабываньня крыцы заключаецца ў тым, што жалезная руда ўзнаўлялася да мэталу ў цьвёрдым стане ў выглядзе губкаватай пастападобнай нізкавугляродыстай масы, скрозь якую пранікаў глейкі жалезісты шлак, які добра плавіцца пры тэмпэратуры вышэй за 1200 °С. У выніку губкаватае жалеза ўтварала дастаткова шчыльную крыцу і звычайна не было насычанае вугляродам. Толькі ў асобных месцах фармаваліся навугляроджаныя зоны. Мэтаю плаўленьня было здабываньня як мага болей мяккага (нізкавугляродыстага) коўкага мэталу.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads