Жалеза

хімічны элемэнт з парадкавым нумарам 26, мэтал From Wikipedia, the free encyclopedia

Жалеза
Remove ads

Жалеза (Fe), зялеза — хімічны элемэнт з сымбалічым пазначэньнем Fe і атамным нумарам 26. Гэта мэтал першай групы пераходных мэталаў. Найбольш распаўсюджаны элэмэнт (паводле масы) Зямлі, з жалеза складаецца большая частка вонкавага й унутранага ядраў Зямлі. Гэта чацьвёрты самы распаўсюджаны элемэнт у зямной кары (4,65% паводле масы)[3] і самы распаўсюджаны мэтал. Вядома каля 300 мінэралаў жалеза, але прамысловае значэньне маюць толькі руды з утрыманьнем жалеза больш за 16%. Найважнейшыя мінэралы жалеза — магнэтыт, гематыт, гётыт, сыдэрыт і ліманіт.

Хуткія факты Выгляд, Агульная інфармацыя ...

Жалеза мае дыяпазон ступеняў затляненьня, ад -2 да +6, але +2 і +3 зьяўляюцца найбольш распаўсюджанымі. Элемэнтарнае жалеза сустракацца ў мэтэароідах і іншых умовах нізкай колькасьці тлену, але рэагуе на тлен і воду. Паверхня жалеза мае бліскучы серабрыста-шэры колер, але на паветры з часам затляняецца, утвараючы гідратаваны аксід жалеза, шырока вядомы як іржа.

Атамны нумар (Z) жалеза роўны 26, атамная маса (A) роўная 55,847. Шчыльнасьць = 7874 кг/м³. Тэмпэратура тамленьня = 1539 °C, тэмпэратура кіпеньня = 2861 °C. Жалеза зьяўляецца добрым правадніком электрычнага току (удзельны супор = 9,8 мкОмсм) і цеплыні (удзельная цеплаёмістасьць = 0,45 кДж/(кгК)).

Жалеза ўваходзіць у склад гемаглябіну.

У залежнасьці ад утрыманьня вугляроду адрозьніваюць мягкае жалеза (< 0,2% C), сталь (0,2-1,7% C) і чыгун (1,7-5% C).

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads