Ксенафонт Гаворскі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Ксенафонт Гаворскі
Remove ads

Ксенафонт Антонавіч Гаворскі (1821 — 29 чэрвеня [ст. ст. 17 чэрвеня] 1871) — заходнерускі гісторык, археоляг, выдавец. Паходзіў зь сям’і ўніяцкага сьвятара. Пасьля сканчэньня ў 1845 годзе Пецярбурскае духоўнае акадэміі працаваў у Полацкай духоўнай сэмінарыі. У 1857—1858 гадах — рэдактар неафіцыйнае часткі «Витебских губэрнских ведомостей». З 1862 году ў Кіеве, у 1864 годзе на просьбу генэрал-губэрнатара Міхаіла Мураўёва пераехаў у Вільню. У грамадзкай і навуковай дзейнасьці стаяў на рэакцыйных пазыцыях, усхваляў палітыку царызму ў Паўночна-Заходнім краі. Быў рэдактарам часопісу «Вестник Западной России», у якім асуджаў паўстаньне 1863—1864 гадоў. Адзін з пачынальнікаў заходнерусізму. Праводзіў раскопкі курганоў каля Полацку, упершыню ахарактарызаваў іхную структуру, вызначыў час іх узьнікненьня. Дасьледаваў гісторыю праваслаўных храмаў.

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads