Сьвята-Эўфрасіньнеўскія могілкі (Вільня)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Сьвята-Эўфрасіньнеўскія могілкі (Вільня)
Remove ads

Сьвята-Эўфрасіньнеўскія могілкі або Ліпаўскія могілкі[a] — помнік гісторыі ў Вільні, праваслаўны нэкропаль. Знаходзяцца ў паўднёвай частцы места за Вострай брамай, на Ліпаўцы.

Помнік гісторыі
Сьвята-Эўфрасіньнеўскія могілкі
Thumb
Царква Сьвятой Эўфрасіні на могілках
КраінаЛетува
МестаВільня
Каардынаты54°39′54″ пн. ш. 25°17′46″ у. д.
Канфэсіяправаслаўная царква
Першае згадваньне1798
Дата заснаваньня1796
Сьвята-Эўфрасіньнеўскія могілкі на мапе Летувы
Thumb
Сьвята-Эўфрасіньнеўскія могілкі
Сьвята-Эўфрасіньнеўскія могілкі
Сьвята-Эўфрасіньнеўскія могілкі на Вікісховішчы

Remove ads

Гісторыя

Thumb
Агульны выгляд могілак. В. Захарчык, 1865—1879 гг.

Ліпаўскія могілкі ўтварыліся ў 1796 годзе, калі па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай улады Літоўскай губэрні вызначылі зямлю пад іх закладаньне. Першае пахаваньне адбылося ў 1815 годзе. Па здушэньні вызвольнага паўстаньня 1830—1831 гадоў могілкі адгарадзілі драўляным плотам. У 1838 годзе тут збудавалі царкву Сьвятой Эўфрасіньні.

Thumb
Аэрафотаздымак могілак, 1917 г.

У 1865 годзе царкву пашырылі і перарабілі. Таго ж году паводле праекту архітэктара Мікалая Чагіна і акадэміка Акадэміі мастацтваў Аляксандра Разанава збудавалі капліцу Сьвятога Георгія на месцы пахаваньня расейскіх жаўнераў і афіцэраў, якія загінулі ў час здушэньня нацыянальна-вызвольнага паўстаньня 1863—1864 гадоў, з мэмарыяльнымі памятнымі табліцамі на трох вонкавых сьценах, дзе значацца імёны загінулых жаўнераў. Капліцу паставілі на грошы маскоўскай гаспадыні Марыі Аляксандраўны і яе дзяцей (500 рублёў), а таксама сабраных паводле падпіскі (Міхаіл Мураўёў асыгнаваў 4000 рублёў, якіх бракавала на пабудову капліцы)[1][2].

У 1997 годзе на сродкі Расеі на могілках збудавалі мэмарыял пад назвай «ахвярам фашызму», адрэстаўраваны ў 2002 годзе на расейскія сродкі пры спрыяньні амбасады Расеі ў Летуве[3].

Remove ads

Асобы, пахаваныя на могілках

Remove ads

Заўвагі

  1. Таксама Ліпоўскія могілкі, Віленскія праваслаўныя могілкі

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads