Кузьмоўскі Марцін камень

From Wikipedia, the free encyclopedia

Кузьмоўскі Марцін камень
Remove ads

Кузьмоўскі Марцін камень — геалягічны помнік прыроды Беларусі (з 2008 году). Ляжыць на ўскраіне лесу за 0,9 кілямэтраў на паўночны ўсход ад вёскі Кузьмы, Шчучынскага раёну Гарадзенскай вобласьці

Хуткія факты Разьмяшчэньне, Каардынаты ...

З 1935 году меў статус помніка і ахоўваўся ўладамі.

Валун складаецца з шэрага гнейсу са шматлікімі крышталямі граната, жылкамі палявога шпату таўшчынёй да 1,5 сантымэтраў і цёмнакаляровых мінэралаў, якія ў асобных месцах ўтвараюць друзы дробных крышталяў. Валун прынесены ледавіком з тэрыторыі Скандынавіі каля 200 тысячаў гадоў таму.

Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads