Кукес
горад у Альбаніі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ку́кес (па-альбанску: Kukës, Kukësi) — горад на паўночным усходзе Альбаніі, у аднайменнай вобласьці Кукес, непадалёк ад граніцы з аўтаномным краем Косава і Мятохія. Паводле перапісу на 2003 год насельніцтва складае 16 315 чалавек, насельніцтва галоўным чынам альбанцы, другая па колькасьці насельніцтва этнічная група — гаранцы.
Горад разьмешчаны ў месца зьліцьця рэк Чорны Дрын і Белы Дрын у адну — Дрын. У 1976 годзе ранейшы горад быў затоплены водамі вадасховішча Фіерза, якое ўтварылася пасьля будаўніцтва гідраэлектрастанцыі, а новы выбудаваны зноў непадалёк на плято ля падножжа гор Гяліца (Галіка) і Карытнік. З тых часоў горад часта завуць Новы Кукес (па-альбанску: Kukësi i Ri).
На ўскраіне гораду цячэ яшчэ адна рака — Люма. Непадалёк ад гораду, за некалькі кілямэтраў на поўдзень, ёсьць аэрапорт.
Remove ads
Гісторыя
15 красавіка 1939 году навакольлі гораду сталі адным з двух месцаў высадкі паветранага дэсанту італьянскіх войскаў — завяршальнай апэрацыі акупацыі італьянцамі ўсіх асноўных населеных пунктаў Альбаніі.
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads